Урачысты і памятны дзень Юліі і Валерыя Сіпчукоў (Маларыцкі раён)

На ўсё жыццё для эканаміста Юліі Бойка і трактарыста Валерыя Сіпчука з ААТ “Гвоз­ніца” запомніцца дзень 17 ліс­тапада. Ён сапраўды стане памятным і незабыўным па некалькіх прычынах.

У свой прафесійны дзень – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – Юлія і Валерый заключылі шлюб.  Кранальна, чула, пранікнёна  гаварыў, віншуючы маладых пасля завяршэння вянчання, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы аг. Гвозніца протаіерэй Генадзь Шапялевіч. Пасля агульнага фотаздымка на памяць на прыступках царквы маладая сям’я адразу пешшу накіравалася ў Гвозніцкі сельскі Дом культуры. Тут яе з’яўленне сустрэла апладысментамі мясцовая выбарчая камісія.

Пасля таго, як Юлія і Валерый апусцілі свае бюлетэні ва урну, іх шчыра павіншавалі з заключэннем шлюбу і першым сямейным галасаваннем на выбарах старшыня Гвозніцкага сельскага Савета Аляксей Дзямінскі, старшыня  Гвозніцкага ўчастка для галасавання № 63 Марыя Афанасенка,  дырэктар ААТ “Гвозніца” Іван Цымбаліст. Яны маладой сям’і ўручылі кветкі і падарункі.

–Лічу,  што парламенцкія выбары – важная палітычная падзея ў краіне,  – гаворыць Юлія Уладзіміраўна. –  Акрамя таго, гэта выдатная магчымасць для кожнага выявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Для нас нават у дзень заключэння шлюбу не ўзнікала пытання: пайсці галасаваць ці не? Мы з Валерам цвёрда вырашылі, што абавязкова завітаем на выбарчы ўчастак. Як грамадзяне краіны, павінны аддаць свой голас, таму што галасуем за нашу будучыню! На выбары хадзілі і раней,  але рабіў гэта кожны з нас паасобку. Цяпер мы адна сям’я, таму на выбарчым участку галасуем разам.

– Упэўнены ў важнасці галасавання любога ўзроўню, – гаворыць Валерый Сіпчук. –  Ад абранага дэпутата ў многім будзе залежаць якасць жыцця ў рэгіёне.  Разлічваю, што дэпутат будзе абараняць інтарэсы тых,  хто даверыў яму такое важнае прадстаўніцтва ў Парламенце. Выбіраем жа дэпутата для сябе, дзеля будучага сваёй краіны.

… Між іншым, Юлія Сіпчук у ААТ “Гвозніца” працуе  толькі другі год. Яна родам з Кобрынскага раёна. Валерый Сіпчук у гаспадарцы шчыруе ўжо  восьмы год. Ён мясцовы жыхар. Гвозніца звязала іх лёсы. Магчыма, маладая сям’я і застанецца ў аграгарадку назаўсёды. У многім гэта  якраз і залежыць ад кіраўніцтва ААТ “Гвозніца”.

– Гвозніца – мая родная вёска, – кажа Валерый. – Мне тут  усё падабаецца. Канешне,  не хацелася б зрывацца з родных мясцін,  да якіх прывязаны шматлікімі нябачнымі нітачкамі.  Каб тут застацца, неабходна звіць сваё гняздо. Аграгарадок дарагі сэрцу яшчэ  і тым, што ў мясцовым храме Успення Пра-святой Багародзіцы я быў першым, каго хрысцілі пасля яго адкрыцця. 

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!