Лаўрэат рэс­публіканскага  літаратурнага конкурсу Надзея Літвінюк (Маларыцкі раён)

Надзея Літвінюк, настаўніца пачатковых класаў Велікарыцкай СШ, нядаўна стала лаўрэатам рэс­публіканскага  літаратурнага конкурсу “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечанага Году ма­лой радзімы, які працягваўся з кастрычніка 2018 па кастрычнік 2019 года.

У пачатку лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё (г.Мінск) прайшло ўрачыстае ўзна­гароджванне пераможцаў і лаў­рэатаў гэтага творчага спа­бор­ніцтва, якое ўзначальваў паэт Мі­кола Мятліцкі.

За ўдзел у конкурсе,  арганізатарам якога сталі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё,  рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”,  рэдакцыя літаратурна-мастацкага ілюстраванага часопіса “Маладосць”, Надзея Іларыёнаўна ўзнагароджана дыпломам другой ступені ў намінацыі “Эсэ”. Высокую ўзнагароду яна атрымала за эсэ, якія былі змешчаны ў трох нумарах часопіса “Маладосць” за гэты год.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 48
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!