У Маларыце прайшоў абласны семінар для спецыялістаў па прафесійнай падрыхтоўцы вучняў (фотарэпартаж)

На базе Маларыцкай раённай гімназіі прай­шоў абласны семінар “Ас­ноў­ныя шляхі і формы ар­ганізацыі  прафесійнай пад­рыхтоўкі вучняў на трэ­цяй ступені адукацыі” для спецыяліс-таў метадычных кабінетаў Брэсц­­кай вобласці, якія ку­ры­руюць вучэбны прадмет “Працоўнае навучан­не. Тэх­нічная праца”. Арга­ні­затарамі мерапрыемства ста­лі Брэсцкі абласны інс­тытут развіцця аду­кацыі і ад­дзел па адукацыі Ма­ла­­рыцкага райвыканка­ма.

Спачатку ўвазе ўдзельнікаў семінара была прапанавана выстава “Шчодрая талентамі родная старонка”,  на якой былі прадстаўлены творчыя работы вучняў і педагогаў Маларыцкай раённай гімназіі, Лукаўскай СШ,  Олтушскай СШ, Ланской СШ, Чарнянскай СШ, Радзежскай СШ,  Хаціслаўскай СШ, Ляхавецкага д/с-СШ, Мельніцкай БШ, Пажэжынскай БШ, а таксама народных умельцаў Маларытчыны.

Мерапрыемства адкрыў ме­тадыст вучэбна-метадычнага цэнтра развіцця агульнай ся­рэдняй адукацыі на другой і трэцяй ступенях Брэсцка­га абласнога інстытута раз­віц­ця адукацыі Аляксандр  Чар­касевіч. Віталі гасцей на­мес­нік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляш­чук, а таксама начальнік ад­дзела па адукацыі Таццяна Лаўрэенка, якія расказалі пра адукацыйную прастору Ма­ларытчыны на сучасным этапе,  яе стан, перспектывы раз­віцця. Метадыст раённа­га вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Шульжык гаварыла аб метадычным суп­раваджэнні прафесійнага развіцця настаўнікаў тэхнічнай пра­цы Маларытчыны. Ва  ўста­новах адукацыі раёна  тэх­нічную працу цяпер выкладае сямнаццаць педагогаў. Для арганізацыі якаснага выкладання прадмета за мінулыя гады было набыта абсталявання на суму 10037,9 рублёў.

Для вучняў X-XI класаў, якія вывучаюць навучальныя прадметы на базавым узроўні, уведзена працоўнае навучанне. У раёне ў чатырнаццаці ўстановах адукацыі для 75 вучняў дзясятых класаў і 82 вучняў адзінаццатых класаў ар­ганізавана прафесійная падрыхтоўка рабочых, якая рэалізуецца ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае на­вучанне” па наступных пра­фе­сіях: “Гароднінавод” без раз­раду – у пяці ўстановах адукацыі (33 вучні), “Садоўнік” другога разраду – у дзвюх ус­тановах адукацыі (37 вучняў), “Аператар электронна-вы­лі­чальных машын” чацвёртага разраду – у шасці ўстановах адукацыі (48 вучняў), “Швачка” другога разраду – у дзвюх установах адукацыі (32 вучні) і “Рабочы зялёна­га бу­даўніцтва” – у адной ус­танове адукацыі (7 вучняў). Па кожнай спецыяльнасці ва ўста­новах адукацыі ёсць неабходны мінімальны пералік абсталявання для выканання практычнай часткі праграмы. У Олтушскай СШ і Ланской СШ  арганізаваны профільныя класы аграрнай накіраванасці для пятнаццаці вучняў. У гэтых установах адукацыі праводзяцца факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў аграрную прафесію”. Школы су­пра­цоўнічаюць з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Гродзенскім дзяржаўным аграрным уні­версітэтам.

Затым выступіла дырэктар раённай гімназіі Алена Серада, якая  акцэнтавала ўвагу на тым, якія ствараюцца ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў вучняў і педагогаў ва ўстанове адукацыі.

Далей удзельнікі абласнога семінара наведалі майстар-класы педагогаў раёна. Іх правялі Васіль Сцепанюк (Лукаўская СШ) – па ло­запляценні,  Леанід Лук’янчук (раённая гімназія) – па рабоце лобзікам, Эдуард Засухін (Мельніцкая БШ) – па вырабе  экслібрыса. Увазе ўдзельнікаў абласнога семінара таксама быў прадстаўлены вопыт работы на тэму: “Развіццё творчых здольнасцяў вучняў праз удзел у конкурсе работ даследчага характару “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. Ім  падзяліліся вучні Дарапеевіцкага д/с-СШ, (“Ад­вал для міні-трак­тара”), Пажэжынскай БШ (“Флюгер са светадыёдным індыкатарам”), Хаціслаўскай СШ (“Інструменты нашых продкаў”).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!