Прыгажосць Божага свету вачамі маларытчан
Падведзены вынікі Брэсцкага епархіяльнага этапу XV міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Журы выбрала 37 работ, якія будуць накіраваны ў Маскву для ўдзелу ў заключным этапе спаборніцтва. Лепшыя малюнкі конкурсу прадставяць на выставе, якая пройдзе падчас правядзення XXVIII міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у студзені 2020 года.
Пераможцамі епархіяльнага этапу сталі тры вучні выяўленчага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Журы адзначыла работу “Выратуй і захавай” Яўгенія Сымоніка (вучань 7 “А” класа раённай гімназіі), “Сустрэча з маці” – Алесі Клюнчык (вучаніца 8 “А” класа СШ № 1), “Нашчадкі Перамогі” – Сафіі Семянюк (вучаніца 11 “А” класа СШ№ 2 ). Яўген у конкурсе прымаў удзел першы раз, Алеся і Сафія – ужо чацвёрты раз. Юныя мастакі над конкурснымі работамі пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў Жанны Крывенка і Інэсы Гаўрылюк працавалі на працягу двух тыдняў.Мікалай НАВУМЧЫК.
