Фотападарожжа: раённы цэнтр народнай творчасці (Маларыта)
Вуліца Савецкая, д. 38 Маларыты. Паводле звестак, якія захаваліся, гэты дом быў пабудаваны адным палякам яшчэ ў 1928 годзе, а затым здадзены ў арэнду польскай паліцыі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ім размяшчалася нямецкая ваенная контрразведка. Пасля тут знаходзілася Маларыцкая раённая бібліятэка. Пэўны час размяшчалася друкарня. У розныя гады яна называлася па-рознаму. Напрыклад, у 1951-1956 гадах – гэта друкарня раённай газеты “Сцяг Перамогі”, у 1959 годзе – Маларыцкая раённая друкарня Брэсцкага ўпраўлення культуры, у 1965-1968 гадах – друкарня Брэсцкага абласнога ўпраўлення па друку ў Маларыце, у 1984-1988 гадах – Маларыцкі ўчастак абласной друкарні ўпрпаліграфвыдата Брэсцкага аблвыканкама…
У чэрвені 2001 года былая друкарня райцэнтра стала месцам пастаяннай прапіскі Цэнтра народнай творчасці, які пачынаў сваю дзейнасць як Дом народнай творчасці ў в. Замшаны. Памятным для супрацоўнікаў стаў студзень 2013 года. Пасля капітальнага рамонту Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці зноў адчыніў дзверы.


Да Дня горада, які сёлета праходзіў 21 верасня, перад уваходам у раённы цэнтр народнай творчасці з’явілася дэкаратыўная агароджа, якую выкаваў Аляксандр Трахімук.
Будынак на Савецкай, 38, якому ўжо 91 год, выглядае маладым, радуе вока і ўпрыгожвае наш райцэнтр.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Матэрыялы праекта:
Маларыта — горад, што ў сэрцы жыве
Фотападарожжа ў прасторы і часе: чыгуначны вакзал
Фотападарожжа ў прасторы і часе: гарадскі стадыён
Фотападарожжа ў прасторы і часе: гасцініца «Юбілейная» (Маларыта)