Хвіліны славы таленавітых

З 11 па 15 снежня г.г. на базе маларыцкай ДзЮСШ праходзіла першынство рэспублікі па гандболу сярод юнакоў 1998 – 1999 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах удзельнічалі 12 каманд з усіх абласцей рэспублікі.
5 дзён аматары гандболу маглі захапляцца цікавай і прыгожай гульнёй, якую дэманстравалі ігракі амаль усіх каманд. Але на тое і спаборніцтвы, каб выяўляць мацнейшых. Такой аказалася каманда з г. Брэста, трэніруе якую Леанід Вашкевіч. На другім месцы – гандбалісты з каманды Гродна, на трэцім – мінчане. Нашы юныя дараванні, трэніруе якіх Генадзь Рабчынскі, аказаліся на 8-м месцы, апярэдзіўшы гандбалістаў з Магілёва, яшчэ з адной каманды з г.Гродна, Копыля і Салігорска.
Лепшыя ігракі ў кожным амплуа і лепшыя бамбардзіры былі ўзнагароджаны дыпломамі, а каманда-пераможца – кубкам і дыпломам.
Спартыўныя мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу заплаваны ў ДзЮСШ у студзені і красавіку.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!