«Глядзіце, якія цудоўныя малюнкі!» Чарговыя перамогі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў (Маларыцкі раён)

Чатыры  ўзнагароды  атрымалі вучні выяўленчага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў за ўдзел у пяцьдзясят дзявятым  міжнародным конкурсе юных мастакоў “Я намалюю свет”. Арганізатарам творчага спаборніцтва стаў Фонд падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі (г. Новасібірск, Расія).

Дыпломамі лаўрэата І ступені ва ўзроставай катэгорыі 11-12 гадоў узнагароджана  Аліна Хапалюк – за малюнак “Вясковы нацюрморт” і Данііл Свістуноў – за малюнак “Спрытная вавёрка ў асенняй лістоце”. Дыпломы лаўрэата другой ступені атрымалі Кацярына Алесік – за малюнак “Казачны горад” і Кіра Струнец – за малюнак “Лістапад”.

Юныя мастакі над конкурснымі работамі пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў Жанны Крывенка і Інэсы Гаўрылюк працавалі на працягу  некалькіх  тыдняў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Работы нашых канкурсантаў

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!