«Юрысту патрэбны практыка і вопыт» Віталь Земскі (Маларыцкі раён)

Юрыдычныя веды патрэбныя ў любой сферы, у тым ліку і ў медыцыне. Таму ў штаце ўстаноў аховы здароўя ёсць пасада юрыста. У Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы вядучым юрыстам са студзеня 2010 года працуе Віталь Земскі (на здымку).

–Падчас вучобы ў школе ў мяне была мара служыць у органах унутраных спраў, насіць міліцэйскія пагоны, лавіць злачынцаў, – гаворыць Віталь Анатольевіч. – Для гэтага сур’ёзна займаўся спортам, асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню адпаведных прадметаў. Аднак у вы­пускным класе сябар  пераканаў разам з ім паступаць вучыцца на юрыдычны фа­культэт. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўні­версітэта імя А.С.Пушкіна на першае месца працы юрыстам Віталь Земскі быў размеркаваны ва ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Дзіёна” грамадскага аб’яднання  “Беларускае таварыства інвалідаў”, затым некаторы час працаваў у прыватным гандлёвым унітарным  прад­прыемстве “Салон Трафік”.Закончыць  ВНУ – гэта яшчэ не значыць быць паспяховым у прафесіі, для гэтага неабходны практыка і вопыт. 3 гадамі прыйшоў і ён, і ўпэўненасць у сваіх сілах. Каб быць дасведчаным ва ўсім і дасканала валодаць прававой базай, Віталь Анатольевіч пастаянна ўдасканальвае свае веды, займаецца самаадукацыяй. Віталь Земскі  ўпэўнены, што спыніцца на шляху авалодвання прававымі ведамі – значыць страціць прафесію. У працоўнай дзейнасці юрысконсульт кіруецца правілам да­во­дзіць да канца пачатую справу. Ён цэніць у людзях дабрыню, пачуццё спра­вядлівасці і шчырасць, негатыўна ставіцца да няпэўнасці і хлусні.

У Маларыцкай ЦРБ Віталя Земскага ха­рактарызуюць як добрасумленнага спецыяліста. На яго ўскладзена шмат абавязкаў, з якімі спраўляецца бездакорна і ў тэрмін.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!