СШ №1 г. Маларыта — прызёр абласнога конкурсу

Падведзены вынікі абласнога конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прымалі ўдзел  у рэспубліканскай акцыі  “Чысты лес-2019”. У намінацыі “Самая актыўная школа” ў лік  трох пераможцаў трапіла СШ №1. Установа адукацыі ў спаборніцтве заняла другое выніковае месца і ўзнагароджана дыпломам Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

— Дасягнуты высокі вынік у рэспубліканскай акцыі – гэта найперш заслуга  вучняў  4 “А” класа (класны кіраўнік Наталля Паўлюк) і 7 “Б” класа (класны кіраўнік Святлана Касянюк), — гаворыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса Наталля Касянюк. – Падчас правядзення мерапрыемства сіламі дзяцей сабрана амаль шэсць кубоў смецця. Гэта добры прыклад для пераймання вучням іншых устаноў адукацыі.

На ўрачыстай лінейцы, пры­меркаванай да падвядзення вынікаў удзелу ў рэспуб­ліканскай акцыі, Наталля Касянюк уручыла дыплом дырэктару ўстановы адукацыі Наталлі Іва­новай. Ад Маларыцкага лясгаса пераможцы абласнога кон­курсу з рук  ляснічага Маларыцкага лясніцтва Сяргея Кулічыка атрымалі падарачныя сертыфікаты. Яны даюць права бясплатна да Новага года набыць у Маларыцкім лясніцтве дзве елкі вышынёй ад 1 да 5 метраў. Пераможцы абласнога конкурсу вырашылі перадаць елкі ўстанове адукацыі для правядзення святочных навагодніх ранішнікаў і вечароў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 21
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!