Творчая вышыня выхаванцаў і выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў (Маларыта)

Выхаванцы Маларыцкай дзіцячай школы мас­тацтваў працягваюць вынікова выступаць на творчых спаборніцтвах розных узроўняў. Толькі, напры­клад, за тры апошнія месяцы сваё майстэрства яны дэманстравалі на сямі міжнародных, шматлікіх рэс­публіканскіх і абласных конкурсах і фестывалях. У скарбонку дасягненняў заваяваны адзін гран-пры, дваццаць пяць дыпломаў і сем грамат рознай вартасці.

Удзел у І рэс­публі­канскім конкурсе “Вя­сёл­ка талентаў” стаў вы­­ніковым для  тан­цавальнага калектыву “Задорный каблучок” (настаўнік Іры­на Кавалеўская). У на­мі­нацыі “Сучасная ха­рэа­графія” ён узнагароджаны дыпломам І ступені, а ў намінацыі “Народны танец” – ды­п­ломам лаўрэата ІІ сту­пені. У гэтым жа спа­бор­ніцтве выступленне акардэаніста Дзмітрыя Зайцава (настаўнік Ірына Пятрухіна) адзначана гран-пры, баяніста Максіма Трафімука (на­с­­­таўнік Раіса Астапук, Чарнянскі філіял) – дыпломам 1 ступені, Дзмітрыя Клебановіча (настаўнік Раіса Астапук) – дыпломам лаўрэата 3 ступені, ансамбля акардэаністаў “Карусель” у складзе Ганны Лук’янчук і Сафіі Дзямчук (настаўнік Таццяна Пішчык, Хаціслаўскі фі­ліял) – дыпломам І сту­пені.

Выступленне юных ма­­ларыцкіх музыкантаў адзначана і на І міжна­родным конкурсе вы­ка­нальніцкага  майстэрства  “Асенні зорка­пад”. Журы  твор­ча­­га спаборніцтва ўзна­га­родзіла дыпломам лаў­рэата І ступені выступленне  на скрыпцы Варвары Захарчук (настаўнік Ірына Горнік, канцэртмайстар Ала Кавалевіч) у намінацыі “Класічныя інструменты. Сола”, дыпломам лаўрэата І ступені – выступленне інструментальнага ансамбля настаўнікаў “Элегія” ў складзе Ірыны Горнік, Анжэлы Жуклінай, Алы Кавалевіч і Наталлі Лашак (намінацыя “Камерны ансамбль”). Ак­рамя таго, дыпломам лаў­рэата ІІІ ступені адзначана выканальніцкае майстэрства на фар­тэ­піяна Аміны Паспелавай (настаўнік Ала Кавалевіч) у намінацыі “Класічныя інструменты. Сола”.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!