У Маларыце ветэраны прадэманстравалі майстар-клас па футболе (Беларусь – Украіна)

Універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” стаў месцам правядзення IV адкрытага турніру па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Спаборніцтва прайшло ў мі­нулыя выхадныя. Заваяваць кубак турніру і прадэманстраваць назапашаны гадамі вопыт на пляцоўку выйшла шэсць каманд спартсменаў-ама­тараў. Гэта – “Ветэраны” (Маларыта), “Кансервавагароднінасушыльны камбінат” (Маларыта), “Волга” (Брэст), “Брэст-ІІ”, “Любомль” (Украіна) і “Ка­мень-Кашырскі” (Украіна).

Урачыстае мерапрыемства адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык. Ён адзначыў,  што ветэраны фізічнай культуры і спорту паказваюць прыклад і ўносяць значны ўклад у папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, пажадаў футбалістам і надалей не губляць спартыўнага запалу, аптымізму і душэўнай бадзёрасці.

Згодна з палажэннем  тур­ніру, у склад кожнай каман­ды ўваходзілі ігракі ва ўзросце больш за сорак гадоў. Спабор­ніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме. Працягласць кож­най гульні складала два таймы па дваццаць хвілін.

Пачатак турніру паклаў матч паміж камандамі “Камень-Кашырскі” і “Кансервавага­роднінасушыльны камбінат”. Нашы футбалісты выйгра­лі з лікам 1:2. Гэтую  перамогу апладысментамі пад­трымлівалі балельшчыкі.  Вый­гралі завадчане і яшчэ тры гульні: у каманды  “Волга” (5:2), “Ветэраны” (10:1), “Брэст-ІІ” (19:5).  Адну гульню з лікам 0:1 яны ўступілі  камандзе “Любомль”. У вы­ніковай турнірнай табліцы па міні-футболе нашы спарт­смены-аматары з кансерва­вагароднінасушыльнага кам­біната занялі другое вы­ніковае месца. Падчас спа­борніцтва завадчане і каманда “Любомль” набралі  па 12 ачкоў. Пераможца вызначыўся па колькасці забітых і прапушчаных мячоў. Ім стала каманда “Любомль”. А вось другая наша каманда  – “Ветэраны” – заняла пятае месца.

Лепшым варатаром турніру стаў Андрэй Гарбацэвіч (“МКГСК”), лепшымі ігракамі ў сваіх камандах – Андрэй Троц (“МКГСК”), Валерый Грэцкі (“Ветэраны”).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий