“Белавежскія зоркі” — у маларытчан

У Брэсце прайшоў ІІ міжнародны шмат­жан­равы фестываль “Бе­лавежская зорка”. “Ураджайным” ён стаў для вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мас­тацт­ваў. З творчага спа­борніцтва  яго ўдзель­нікі  – музыканты,  мас­такі, тэатралы  – вяр­ну­ліся са шматлікімі ўзна­гародамі.

Поспех спадарожнічаў вучням настаўніцы Вік­торыі Багданавай. Ды­пломамі лаўрэата II сту­­­пені ўзнагароджаны Ак­сана Стасюк (кан­цэрт­майстар  Маргарыта Рэян­товіч) і Наталля Ляўчук (кан­­цэртмайстар Вікторыя Баг­­­данава) у намінацыі “Інст­рументальная твор­часць”. 

Адразу некалькі ўз­на­­гарод прывезлі з фес­­тывалю і выха­ван­цы  Мар­гарыты Рэян­то­віч. У на­­мінацыі “Інстру­мен­тальная творчасць” ды­пло­мам лаўрэата I сту­­пені ўзнагароджаны Марк Пішчык, дыпломам лаў­рэата II ступені – Мар­га­рыта Федарук, ды­­пло­мамі лаўрэата III сту­пені – Соф’я Міранюк, Лі­завета Піліпук, фар­тэ­піян­ны ансамбль “Сугучча” (Мар­гарыта Федарук і Лі­­завета Піліпук), ды­пло­мам I ступені – Вікторыя Алесіюк.

Выдатна выступіла на “Бе­­­лавежскай зорцы” і ву­­чаніца тэатральнага ад­дзялення дзі­цячай школы мас­тацтваў Лі­завета Па­тапчук (настаўнік Воль­га Краско). Яна адзначана дыпломам лаўрэата I сту­пені.

У намінацыі “Выяўленчая твор­часць” узнагароды ат­рымалі вучні настаўнікаў Інэсы Гаўрылюк, Жанны Кры­венка і Крысціны Колб (выяўленчае аддзяленне). Дыпломамі  лаўрэата І сту­пені ўзнагароджаны Святлана Кухцей і Юлія Падлужная, дыпломамі лаў­­рэата II ступені – Аліна Ха­палюк і Вікторыя Бойка,  ды­пломам лаўрэата III сту­­пені – Кацярына Але­сік. Акрамя таго,  ды­пла­мантам II ступені стала Ангеліна Косік.

Разам са сваімі вучнямі на конкурсную сцэну вый­шлі і настаўнікі, каб на ўласным прыкладзе паказаць, як не­аб­ходна спалучаць тэорыю і прак­тыку навучання. Лаўрэат міжнародных конкурсаў ан­самбль “ВдохNOWение” (Вік­торыя Багданава, Мар­гарыта Рэянтовіч, Ма­­­дзіна Боцвіч) за вір­туознае выступленне  ўзна­­­гароджаны дыпломам лаў­рэата I ступені.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!