Сямейная майстэрня дэкору з дрэва Андрэя і Дар’і Паўлянковых (Маларыцкі раён)

У Маларыцкай раённай бібліятэцы на працягу ўжо амаль сямі гадоў  дзейнічае арт-праект “Свет хобі”. У ім ужо прынялі ўдзел многія таленавітыя жыхары горада і раёна розных прафесій і ўзростаў, прадэманстраваўшы наведвальнікам бібліятэкі ўласнае майстэрства. Нядаўна ў фае ўстановы культуры адкрылася чарговая выстава работ. На гэты раз можна пазнаёміцца з творчасцю сямейнай майстэрні дэкору з дрэва Дар’і і Андрэя Паўлянковых, якія паўгода таму заняліся рамесніцкай справай. Выстава будзе працаваць на працягу некалькіх тыдняў.

На ёй прадстаўлены аўтарскія ручныя вырабы з дрэва: скарбонкі, ліхтары, сур­вэтніцы, казачныя домікі, незвычайныя на­вагоднія ёлкі… Гэтыя прадметы з’яўляюцца эксклюзіўнымі. Яны могуць быць выкарыстаны для ўпрыгожвання дома, стварэння ў ім утульнасці, добрага настрою, своеасаблівай казачнай атмасферы і цеплыні.

Прадстаўленыя на выставе дэкаратыўныя вырабы Дар’і і Андрэя Паўлянковых можна набыць і сабе. Іх рэчы зроблены з любоўю. Яны стануць прыемным падарункам для родных і блізкіх.

Запрашаем наведаць выставу ў раённай бібліятэцы!

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!