Фотападарожжа. Паглядзіце якім будынак  міліцыі быў у 1950-я гады (Маларыцкі раён)

Вуліца Савецкая – адна з галоўных вуліц райцэнтра. Да 1939 года яна называлася Владаўскай. Актыўна вуліца Cавецкая пачала забудоўвацца ў шасцідзясятыя гады ХІХ стагоддзя. Цяпер тут пра­пісана шмат арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, у тым ліку – і раённы аддзел унутраных спраў Маларыцкага райвыканкама.

Па звестках, якія захаваліся, вядома, што цяперашні будынак на Савецкай, д.18  быў узведзены  яшчэ ў 1931 годзе Соф’яй Бойка на грошы, заробленыя яе мужам у ЗША. На першым паверсе знаходзілася гандлёвая лаўка, на другім – былі жылыя пакоі. У час Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася нямецкая камендатура. Пасля вайны будынак перайшоў у распараджэнне мясцовых улад. Першы паверх быў аддадзены органам унутраных спраў (міліцыі), другі – народнаму камісарыяту ўнутраных спраў. Пазней ля дома з’я­вілася прыбудова, у выніку чаго яго плошча павялічылася ў два разы.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Выгляд будынка па вуліцы Савецкай (д.18) у 1950-гады і цяпер

Поделиться:
  •  
  • 16
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!