Як вырошчваюць навагоднія дрэвы ў Маларыцкім раёне

Штогод Маларыцкі ляс­­гас да навагодніх свят рэа­лізуе насельніцтву ка­ля адной тысячы штук елак. Арганізацыя пра­пануе  пакупнікам ляс­ныя прыгажуні ад мет­ра да пяці ў вышыню. Апус­целыя пасля высечкі плантацыі заворваюцца і засаджваюцца на­ступ­ным пакаленнем елак, якія падрастаюць у цяп­ліцах лясгаса.

– Вось гэта пасяўное ад­дзяленне нашай цяп­­­­­­лічнай гаспадаркі, якое мае плошчу 1,9 гек­тара, – пра­­водзіць экс­кур­сію інжынер па ле­­­сааднаўленню і мелія­рацыі Маларыцкага ляс­гаса Святлана Крэнь. – Тут цяпер на плошчы 20 сотак зелянее прыкладна 115 тысяч маленькіх зя­лёных парасткаў елачак звы­чайных. Частку не­абходнага насення на­бываем у Кобрынскім лясгасе, частку – на­рых­тоўваем самі. Праз два-тры гады елач­кі, якія падраслі, набраліся сілы, падужэлі, пе­ра­саджваем у школь­­нае аддзяленне, яш­чэ праз два гады – у лес. Каб, напрыклад, з насення вырасла мет­ровая прыгажуня, не­аб­ходна мінімум сем-дзе­вяць гадоў. Сярэдні ўзрост навагодніх дрэў – сем-пятнаццаць га­доў. Маларыцкі лясгас прапаноўвае і елачкі ў  кадках вышынёй да 50 сантыметраў. Дрэвы вы­рошчваюцца ў іх, а не перасаджваюцца з адкрытага грунту. Гэта не парушае каранёвую сістэму, станоўча адбі­ваецца на росце ма­ла­дога дрэўца. Такія елкі не абсыпаюцца, пахнуць на ўвесь дом. Пасля заканчэння нава­годніх свят іх можна пера­са­дзіць у глебу ў двары, каб раслі далей.

Елкі для про­дажу вы­рошч­ваюцца на спе­цыяль­най план­тацыі Ма­­ларыцкага ляс­гаса. Ма­лады ельнік зна­ходзіцца непадалёк ад горада. Па­куль туды ехалі, Наталля Касянюк, намеснік дырэк­тара па ідэалагічнай ра­боце, і Святлана Крэнь рас­казвалі, што вы­­­­­­рас­ціць  елку – цэлая на­­вука, якая мае шмат нюан­саў і тонкасцяў. Аказ­ваец­ца, што для план­тацый навагодніх елак ад­во­дзяць асаблівыя мес­цы з адпаведнай гле­бай. Каб дрэва было больш пыш­ным, яму мож­на нават аб­разаць вер­хавіну.

– Вось тут і растуць елкі рознай вышыні, якія пры­значаны для продажу на­­сельніцтву, – гаворыць Свят­­­лана Уладзіміраўна. – Усе елкі першапачаткова знаходзяцца ў спе­цыяль­ных умовах. На асоб­най дзя­лянцы яны растуць на пэў­най ад­легласці ад­на ад другой, іх пад­кормліваюць, і кож­ны год дрэўцы пра­ходзяць своеа­­саб­лівы “кас­тынг на пры­гажосць”.

Елкі злёгку прыцярушаны сне­гам. Яны прыемна ўражваюць сваёй прыгажосцю і іскрацца пад промнямі зімовага сонца. Я з вял­ікай цікавасцю аглядаю гэты  лясны скарб, адна прысутнасць побач з якім ужо  стварае казачны настрой.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 21
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!