З 25 студзеня стартуе першынство па міні-футболе (Маларыцкі раён)

З 25 студзеня стартуе 5 адкрытае зімовае першынство Маларыцкага раёна па міні-футболе 2020 года сярод мужчынскіх каманд.

Футбольныя матчы традыцыйна будут праводзіцца ў спарткомплексе “Жымчужына” у райцэнтры.

У спаборніцтвах дазваляецца удзел каманд школ, ліцэя, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Таксама да удзелу ў першынстве могуць быць прыцягнуты і легіянеры. Склад каманд – 15 ігракоў і трэнер.

Спаборніцтвы пройдуць на дзеючых правілах гульні ў міні-футбол.

Галоўны суддзя спаборніцтваў — Барыс Міхайлавіч Улезло (8-029-800-20-41)

Галоўны сакратар спаборніцтваў — Таццяна Сяргееўна Міхайлоўская (8-029-544-07-87).

Пасяджэнне судзейскай калегіі і жараб’ёўка адбудуцца 15 студзеня 2020 года ў 10.00 у будынку гарадского стадыёна.

Запрашаем каманды аматараў футбола прыняць удзел у першынстве!  

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий