На абароне інтарэсаў жанчын, дзяцей, сям’і

ГА “Беларускі саюз жанчын” – адна з самых масавых і аўтарытэтных жаночых арганізацый краіны сёння. Нядаўна аб’яднанне адзначыла сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды ў Мінску прайшла V рэспубліканская справаздачна-выбарчая канферэнцыя. У яе рабоце прымала ўдзел і Таццяна Лаўрэенка, старшыня Маларыцкага раённага аддзялення ГА “БСЖ”. На мерапрыемстве найбольш актыўныя члены арганізацыі адзначаны ўзнагародамі. У іх ліку – Таццяна Міхайлаўна. Яна атрымала пісьмовую падзяку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, усебаковую падтрымку жаночага руху, які скіраваны на абарону інтарэсаў жанчын, дзяцей, сям’і.
Сёння ў радах раённага аддзялення гэтай арганізацыі налічваецца 962 чалавекі.
Гэта – жанчыны рознага ўзросту, прафесій, але іх грамадская дзейнасць скіравана на ўмацаванне інстытута сям’і, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, павышэнне прадпрымальніцкай і дзелавой актыўнасці жанчын, супрацьдзеянне сацыяльнаму сіроцтву, сямейнай нядобранадзейнасці, спрыянне грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню пакалення, якое падрастае, павышэнне аўтарытэту шматдзетных маці, падтрымку апякунскіх і прыёмных сямей. ГА “БСЖ” пастаянна праводзіць канкрэтную індывідуальную работу з сем’ямі, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі носьбітамі асацыяльных з’яў у грамадстве, распаўсюджвае лепшы вопыт выхавання ў шматдзетных сем’ях. А Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт краіны, перакананы, што дзейнасць Беларускага саюза жанчын будзе садзейнічаць далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэспублікі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Лаўрэенка, старшыня Маларыцкага раённага аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий