«Шлях да «Таптышкі» быў не просты…» Станаўленне Маларыцкага камбіната і сённяшні дзень

Ма­­­­ла­­­­­рыц­­­кі кан­сервава­­га­­­род­­нінасушыльны кам­бі­нат – прадпрыемства, якое раз­ві­ваецца плана­мерна і дынамічна. Цяпер яно выпускае 115 най­менняў сокаў, нек­тараў, пюрэ для дзі­цячага харчавання пад гандлёвай маркай “Тап­­тышка”, а таксама кансервы агульнага прызначэння, пюрэ асеп­тычнага захавання. Прадукцыя прадаецца на рынках Расіі, Казахстана, Кыргыстана, у краінах Пры­балтыкі.

Прадаўжальнікі традыцый камбіната — галоўны інжынер Леанід Бягеза, начальнік тэхналагічнага аддзела Валянціна Грыгарук, намеснік дырэктара Людміла Вазнасіменка, дырэктар Юрый Вітрук, начальнік вытворча-выпрабавальнай лабараторыі Кацярына Паздзяйкіна

Прадпрыемства пастаянна распрацоўвае новыя рэцэптуры. У 2019 годзе на прадпрыемстве рэалізаваны інвестыцыйны праект па выпуску дзіцячага харчавання ў шкляной тары. Таксама працягваецца рэалізацыя і дру­гога інвестыцыйнага праекта – “Тэхналогія прыгатавання і разліву гарачым спосабам пюрэ і сокаў для дзіцячага харчавання ў гібкую ўпакоўку” (пакеты з камбінаванага матэрыялу тыпу “паўч”).

За 2019 год  камбінат ужо экспартаваў 2810 тон прадукцыі  на 5,5 мільёна долараў. Гэта на 126,1 працэнта больш, чым у 2018 годзе. У 2019 годзе  выраблена “паўч-прадукцыі” ў 6,4 разоў больш,  чым у 2016 годзе.

Аднак шлях да поспеху быў нялёгкі. Пачыналася ўсё так.

19 красавiка 1952 года выдадзены загад Міністэрства харчовай прамысловасці БССР “Аб будаўніцтве ага­род­нінасушыльных заводаў у БССР”. 15 мая 1952 года Ма­ларыцкі раённы Савет дэпутатаў прымае рашэн­не аб адводзе ўчастка пад бу­­даўніцтва завода па вы­творчасці сушанай агародніны і бульбы на поўнач ад г.п. Ма­­ларыта плошчай 9,5 га на тэрыторыі былога смолзавода.

6 чэрвеня 1952 года пры­­маецца рашэнне аб замене будпляцоўкі для завода, таму што раней адведзеная пляцоўка не адпавядала геалагічным і гідрагеалагічным  умовам. Будаўніцтва завода пераносіцца ў заходнюю частку Маларыты.

У лістападзе 1952 года ды­­­рэк­тарам завода прызна­чаецца Іван Сямёнавіч Шо­рыкаў, старшым бухгалтарам – Сяргей Кандрацьевіч Струнец, галоўным інжынерам – Дзмітрый Міхайлавіч Корзун. Праект на будаўніцтва агароднінасушыльнага завода быў распрацаваны Ле­нінградскім аддзяленнем дзяр­жаўнага інстытута па праек­таванні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. У лістападзе-снежні гэтага ж года пачата ўзвядзенне часовых складскіх памяшканняў, якія прызначаліся для за­хоўвання будматэрыялаў,  спец­адзення і інвентару.

Кантора прадпрыемства размяшчалася ў прыватнай кватэры жы­хара райцэнтра Міканора Церашчука, дзе ў маленькім пакоі знаходзіўся кабінет ды­рэктара і бухгалтэрыя.

У лістападзе 1953 года пачалося будаўніцтва завода, якое ў асноўным вялося ўручную. На ім было задзейнічана 350 чалавек. Адначасова ўзводзіўся галоўны корпус сушыльнага цэха, гароднінасховішча, кацельня, два васьмікватэрныя жылыя дамы, іншыя аб’екты дапаможнага прызначэння.

Праектна-каштарысная дакументацыя кацельні прадугледжвала выкарыстанне мяс­цовага паліва – торфу, таму паралельна пачалося і бу­даўніцтва торфапрадпрыемства ў в. Лазкі. Работы так­­сама вяліся ўручную,  таму  толькі да восені 1955 года завод атрымаў торф на паліва. Да канца 1954 года ўведзены ў строй корпус сушыльнага цэха, кацельня, адно сховішча, вагавая, адміністрацыйны будынак.

Першая прадукцыя выпушчана ў другой палове 1955 года ў колькасці 951,3 туб. У чацвёртым квартале 1955 года пачалося асваенне выпуску сушанай бульбы.

Сярэднегадавая колькасць пра­­­цуючых у 1955 го­дзе скла­­дала 76 чалавек. Па іні­цыятыве галоўнага інжынера Дзмітрыя Корзуна распрацавана тэхналогія вытворчасці маркоўных сокаў і пачаўся іх першы выпуск у 1957 годзе. Паколькі не было адпаведна­га абсталявання, выпуск мар­коў­­ных сокаў для дзіцячага хар­чавання забаранілі… Пазней у галоўным вытворчым кор­пусе былі ўстаноўлены дзве сушыльныя лініі, а таксама тры струменевыя – для вытворчасці кансерваў. Адно з лепшых дасягненняў за­вода таго часу – выпуск кансер­ваванага натуральнага маркоўнага соку (упершыню ў Савецкім Саюзе).

Паступова пашыраўся асар­­­тымент прадукцыі, якую выпускаў завод. У 1961 годзе, напрыклад,  ён быў такім: агуркі кансерваваныя, тама­ты натуральныя, салянка гароднінна-грыбная,  рагу са свежай га­род­ніны, варэнне з чарніц, ва­­рэнне з вішні, з журавін, сокі з буякоў, вішні, яблыкаў.

У 1964 годзе завадчане ас­­воілі новы від кансерваў – “Бульба хатняя”. Гэтая навінка выраблялася са свежай бульбы, морквы, цыбулі з дабаўленнем тлушчу, тамату і вострых прыпраў. Да канца 1972 го­да пачаўся мантаж імпартнай лініі па вытворчасці асветленага яблычнага соку. Лінія пачала працаваць у верасні 1975 года.

Пасля Івана Шорыкава ды­­­­рэктарам Маларыцкага ага­роднінасушыльнага завода быў прызначаны Мікалай Гаўрылавіч Губарэвіч, які ­пра­цаваў на гэтай пасадзе з 1959 па 1972 год. У 1972 го-дзе дырэктарам прызначаны Вадзім Аляксеевіч Ляшчанка, затым – Уладзімір Міхайлавіч Сухадольскі, а з 1975 года – Іван Дзянісавіч Камянецкі. Тац­цяна Уладзіміраўна Камянчук узначаліла камбінат 25 красавіка 2006 года, а ў студзені 2017 года – Юрый Іванавіч Вітрук, які да гэтага працаваў на прапрыемстве галоўным інжынерам.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 44
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!