У Маларыце прыёмныя бацькі сабраліся на «Сямейны ачаг»

У Нядзельнай шко­­ле пры храме свя­ціцеля Мікалая Цудатворцы г.Ма­ларыта прай­шло чар­­­говае пася­джэн­не клуба прыёмных баць­­коў “Сямейны ачаг”.

 На гэты раз на суст­рэчу завітала сем прыём­­ных сямей з аг. Гвоз­ніца, в. Заор’е, в.Бра­дзяцін, г.Маларыта і сем’і з двух дзіцячых  да­моў сямейнага тыпу рай­цэнтра. У рабоце клуба прыняў удзел кан­дыдат багаслоўскіх на­вук, настаяцель Мі­ка­лаеўскага храма рай­цэнтра, протаіерэй Віктар Паляціла, а таксама пе­­дагогі-псіхолагі Ма­ла­рыцкага раённага са­цыяльна-педагагічнага цэнтра Марыя Толс­ці­кава, Таццяна Захарчук, Кацярына Пашук. Па­ся­джэнні клуба праходзяць некалькі разоў на год. Апошняя сустрэча ставіла на мэце ўмацаванне ду­хоўнасці, абмеркаванне пытанняў сэнсу жыцця чалавека, яго ролі і месца ў грамадстве. Размова, як заўсёды, атрымалася цікавай, карыснай і на­сычанай.

Пачалося ме­ра­пры­ем­ст­­ва з выступлення пе­дагога-псіхолага Ма­рыі Толсцікавай, якая ска­зала, што многія дзеці часта задаюць дарослым пытанні: “Для чаго мяне нарадзіла мама, калі яна мяне пакінула? Чаму мама мяне не любіць?” У гэтых пытаннях гучыць крыўда, боль, злосць, абурэнне ў адрас самага роднага і блізкага чалавека – мамы. Адназначнага ад­казу на іх не можа быць. Аднак, калі паспрабаваць паставіць гэтае пытанне па-іншаму – “Для чаго я з’явіўся на свет?”, то станоўчых адказаў будзе больш, і яны знойдуцца хутчэй. Далей размову працягнуў протаіерэй Віктар Паляціла. Ён вы­казаў думку, што дзеці – гэта Божы дар, а іх нараджэнне – сапраўдны цуд. Дзяцей трэба пры­маць і любіць такімі, якія яны ёсць на самай спра­ве. Неабходна ве­даць, што ўяўляе сабой унутраны свет дзіцяці, яго зацікаўленасці, чым яно жыве і пра што думае…

За кубачкам кавы свае пытанні настаяцелю хра­ма задавалі не толькі баць­кі, але  і іх выхаванцы. Напрыканцы сустрэчы дзе­ці атрымалі салодкія па­дарункі ад святара.

Між іншым, па стане на першага студзеня гэтага года  на  Маларытчыне налічваецца сем прыём­ных сем’яў, у якіх выхоў­ваюцца 14 дзяцей, і два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх выхоўваецца 18 дзяцей.

  Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  •  
  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!