Творчы калектыў з Маларыты заваяваў Гран-пры міжнароднага фестывалю ў Брэсце

Узорны тэатральны калектыў “Каламбур” дзейнічае пры Маларыцкім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 2000 года. Яго заснавальнікам і нязменным кіраўніком з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі Валянціна Самуйлік. Яна ў работу  ўкладвае шмат сіл, творчай энергіі і энтузіязму. Між іншым, калектыў званне “Узорны” атрымаў у 2001 годзе і пацвердзіў яго ўжо сем разоў.

Нядаўна “Каламбур” прымаў удзел у міжнародным фестывалі “Мы разам”, які праходзіў у Брэсце пры афіцыйнай падтрымцы Галоўнага ўпраўлення па адукацыі, упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвы­канкама.На суд прафесійнага жу­ры быў прадстаўлены спектакль “Жыў-быў чамаданчык”. Па выніках гэтага творчага спаборніцтва ка­лектыў атрымаў Гран-пры ў на­мінацыі “Тэатральная творчасць. Змешаны састаў”.

У скарбонцы да­сягненняў “Каламбура” за мінулы год – два дыпломы лаўрэата II ступені міжнароднага фестывалю дзіцячай і юнацкай творчасці “Новыя вяршыні”, дыплом лаўрэата II ступені міжнароднага фестывалю дзіцячай і юнацкай творчасці “BY FEST” (г.Мінск).

Валянціна Самуйлік з гонарам на­зывае прозвішчы сваіх  юных ар­тыстаў: Арыны Алесіюк, Аліны Саўчук, Дар’і Кузьміч, Ксеніі Алек­сіюк, Анастасіі Меляшчук. Дзяў­чаты тэатральнае майстэрства спасцігаюць ужо сем-восем гадоў. Дзякуючы ім, кожнае выступленне на сцэне атрымліваецца відо­вішч­ным, запамінальным, цікавым. Яно здзіўляе арыгінальнымі сцэ­ніч­нымі касцюмамі, музычным су­праваджэннем, захапляльным сю­жэтам.

Ад дзяўчат старэйшай групы імкнуцца не адставаць удзельніцы малодшай групы: Параскева Цю­пяшук, Сафія Цюпяшук, Аляксандра Панасюк, Лізавета Кухарчык, Марыя Амельянчук, Кацярына Ігнацюк, Ангеліна Аляксейчык, Яўгенія Кі­вачук.

Ні адна вышыня творчага май­стэрства не была б адолена, каб не дапамога ўсіх бацькоў юных ар­тыстаў, а асабліва – Надзеі і Івана Цюпяшукоў, а таксама настаўніцы СШ № 2 райцэнтра  Таццяны Давы­доўскай і інш.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 4
  • 29
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!