Маларытчанка стала пераможцай рэспубліканскага турніру па кёкусінкай каратэ

Маларытчане прынялі ўдзел у рэспубліканскім турніры па кёкусінкай каратэ, які нядаўна прайшоў у Юрэсце. Вучні Юрыя Краско (мае чорны пояс 1 дан) прадэманстравалі імкненне да перамогі, сваё майстэрства, выконваючы вызначаныя тэхнічныя комплексы, якія адпа­вядалі  пэўнай узроставай катэгорыі.

Па выніках спаборніцтва ў катэгорыі “Жоўты пояс” Ганна Цімашэнка заняла першае месца сярод дзяўчат, якім больш за 16 гадоў. Глеб Краско выйшаў у паўфінал турніру ў катэгорыі “Жоўты пояс” сярод хлопцаў да 16 гадоў. На жаль, па колькасці набраных балаў юнак не прайшоў у наступны этап спаборніцтва. У катэгорыі “Жоўты пояс”  сярод хлопцаў да 16 гадоў таксама выступаў і Віктар  Нікалаенка. Між іншым, Ганна, Глеб і Віктар маюць жоўты пояс (5 кю) па кёкусінкай каратэ.

Ганна Цімашэнка за перамогу ў сваёй узроставай катэгорыі  ўзнагароджана кубкам, медалём, дыпломам і каштоўным прызам. Цяпер юныя маларыцкія каратысты рыхтуюцца да наступных спаборніцтваў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 37
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!