Кацярына Капанька:»Я – шчаслівая бабуля, маю 14 унукаў і 7 праўнукаў…» (Маларыцкі раён)

Словы «маці», «матуля» – святыня для кожнага чалавека, таму што ў іх занатаваны і ўсеабдымная любоў, і міласэрнасць, і спагада. У самыя цяжкія, лёсавызначальныя часіны мы са словамі малітвы звяртаемся да яе, прамаўляючы: “Мама, мамачка, матуля, дапамажы! Дай моцы і сілы з годнасцю вытрымаць усе выпрабаванні, дадзеныя лёсам”. І яна заўсёды дапаможа, ахвяруючы сабой. Нават за сотні кіламетраў яна сэрцам пачуе голас свайго дзіцяці. І пакуль жыве маці, мы ў любым узросце адчуваем сябе дзецьмі.

Кацярына Трафімаўна Ка­панька з Арэхава (на здымку) нарадзіла і вы­гадавала пяцярых дзетак. Гэтая шчырая і пра­цавітая жанчына з год­насцю выканала сваё прызначэнне маці. Ка­цярыне Трафімаўне 83 гады. Даўно выраслі яе дзет­кі, якія, нібыта пту­шаняты, разляцеліся па свеце, але дарогу да матчынай хаты ніколі не забываюць. Кацярына Трафімаўна і сама га­да­ва­лася ў шматдзетнай сям’і, у бацькоў  было 8 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзяцінства ў Кацярынкі не было бязвоблачным. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяў­чын­цы споўнілася толькі пяць гадоў.

— Пра вайну я мала што помню, — расказвае Ка­ця­рына Трафімаўна. – У дзі­цячай памяці захав­а­лася, як праз балота ўця­калі ад карнікаў. Маці на руках нясе немаўлятка, я бягу побач, трымаючыся за яе фартух. Жылі ў спе­цыяльна зробленых баць­кам буданах. Нялёгка бы­ло і пасля вайны. Пра ву­чобу ў школе і гаворкі ніхто не вёў. Таму я на­ват першага класа не скон­чыла. Пасвіла кароў, авечак, дапамагала маці па гаспадарцы. Добра ве­даю, што такое жыта сярпом жаць, бульбу ўруч­ную капаць. А калі споў­нілася чатырнаццаць гадоў, пайшла працаваць у калгас. Некалькі гадоў даіла кароў, а потым шчы­равала паляводам.

Дарэчы, Кацярына Тра­фі­маўна заўсёды хадзіла ў перадавіках. Жанчына мае шмат узнагарод, сярод якіх і медаль «За доблесную пра­цу». Руплівую прыга­жу­ню Кацярыну адразу за­прыкмеціў Леанід, які жыў з бацькамі на суседнім ху­тары. Шлюб узялі ма­ладыя ў 1957 годзе, рас­­­пісаліся ў Арэхаўскім сель­выканкаме, а вось вян­чаліся ў Олтушскай царкве.

— Як зараз памятаю, на Мі­хайла мы перасяліліся ў Арэхава, — прыгадвае жанчына. – З цягам часу пабудавалі ўласны дом, у якім я зараз і жыву.

Дом у Кацярыны Тра­фі­маўны хоць і невялічкі, але вельмі кампактны і ўтульны. У пакоях чыс­цень­­ка, на сценах  вісяць абразы. Раней, калі жан­чына была дужэйшай і не так моцна балелі ногі, яна часта хадзіла ў царкву. Зараз Кацярына Трафімаўна моліцца за сваіх родных і блізкіх дома, кожны дзень звяртаючыся да Усявышняга. Хоць і ўлад­каваны даўно дзеці, але за кожнага з іх яна перажывае, просіць, каб лёс даў ім шчасця ды долі.

— Аднаго сыночка ўжо няма сярод жывых, — са скрухай у голасе кажа шмат­дзетная маці. — Да­часна з гэтага свету пай­шоў мой Лёня, усяго 55 гадкоў яму было. Добра, што астатнія дзеці побач. Рыгор жыве ў Арэхаве, працуе ў мясцовай  гас­падарцы, Віктар – у Олту­шы, Ала загадвае Лукаўскім сельскім Домам культуры, а Надзея – у Брэсце, за­раз знаходзіцца на заслу­жа­ным адпачынку. Я – шчаслівая бабуля, маю 14 унукаў і 7 праўнукаў. Не забываюцца яны пра мяне, на святы абавязкова прыязджаюць.

І тады бабуліна хата ажы­вае, напаўняецца шчас­­­лівым дзіцячым сме­хам. Гледзячы на маладых і няў­рымслівых нашчадкаў, радуецца ба­буля Кацярына, сэрца яе на­паўняецца пяшчотай і любоўю. Не­здарма жанчына пра­жыла цяжкае, ня­прос­тае жыццё, няхай у сён­няшняй моладзі ўсё будзе па-іншаму, няхай яны ніколі не пачуюць страшных вы­бухаў вайны, а вучоба і праца ім прыносіць толькі радасць і задавальненне.

Кацярына Яцушкевіч.

Поделиться:
  • 4
  • 49
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!