Маларытчане будуць прадстаўляць Брэстчыну на заключным этапе прадметных рэспубліканскіх алімпіяд
Нядаўна прайшоў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Як і ў мінулыя гады, на гэтае інтэлектуальнае спаборніцтва змаглі па-ехаць тыя вучні з ліку пераможцаў на раённай алімпіядзе, якія правільна выканалі больш 50 працэнтаў заданняў і прайшлі рэйтынгавы абласны адбор. На абласныя алімпіяды традыцыйна збіраюцца самыя разумныя і адораныя вучні з усіх куткоў Брэстчыны. Канкурэнцыя тут сур’ёзная, а перамога гарантуе месца ў камандзе, якая хутка выступіць на рэспубліканскай алімпіядзе.
Маларытчына на трэцім этапе была прадстаўлена 26 вучнямі з васьмі ўстаноў адукацыі раёна: дванаццаць – з раённай гімназіі, пяць – з СШ № 2, тры – з Лукаўскай СШ, па адным – з Гвозніцкага д/с-СШ, Збуражскага д/с-СШ, Ланской СШ, Олтушскай СШ і СШ №1.
Сёлета на абласным інтэлектуальным спаборніцтве заваявана сем дыпломаў. З перамогай вярнуліся тры вучні раённай гімназіі (дзесяцікласніца Ульяна Шпетная, дыплом І ступені па біялогіі, настаўнік Нелі Шпетная; адзінаццацікласніца Вольга Крываблоцкая, дыплом ІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўнік Ірына Сацюк; васьмікласнік Яўген Бурда (выступаў за 10 клас), дыплом ІІІ ступені па гісторыі, настаўнік Ірына Сацюк), па адным – СШ № 2 (дзевяцікласнік Данііл Раманюк, дыплом ІІІ ступені па фізіцы, настаўнік Сяргей Марашчук), Лукаўскай СШ (дзевяцікласнік Даніла Марук, дыплом ІІІ ступені па хіміі, настаўнік Вячаслаў Пацук), Ланской СШ (адзінаццацікласнік Антон Касцючык, дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўнік Віталь Касцючык), і Олтушскай СШ (дзесяцікласніца Вераніка Халопава, дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўнік Кацярына Алесік).
Некаторыя вучні ўстаноў адукацыі раёна на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды выступалі не першы год. Напрыклад, Ульяна Шпетная ў мінулым навучальным годзе на такіх спаборніцтвах заваявала дыплом ІІІ ступені па біялогіі, Антон Касцючык – дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве.
Заслугоўвае ўвагі дыплом ІІІ ступені вучня 8 “А” класа раённай гімназіі Яўгена Бурды. Ён у мінулым го-дзе на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі сярод дзесяцікласнікаў заняў другое выніковае месца, а на абласным этапе стаў сямнаццатым. На раённым этапе сярод сямікласнікаў Яўген ужо заняў першае месца. Юны гісторык таксама прымаў удзел на раённай алімпіядзе па гісторыі за дзявяты клас. Тут Яўгену таксама спадарожнічаў поспех. Ён зноў стаў лепшым, а на абласной алімпіядзе быў ўзнагароджаны дыпломам трэцяй ступені.
Хутка Вольга Крываблоцкая і Ульяна Шпетная будуць прадстаўляць Брэстчыну на заключным этапе прадметных рэспубліканскіх алімпіяд.
Між іншым, у мінулым навучальным годзе вучні Маларытчыны на абласной алімпіядзе “ўзялі” восем дыпломаў трэцяй ступені.
Мікалай НАВУМЧЫК.