«Джэнтльмены ўдачы» будуць абараняць гонар Брэстчыны ў фінале чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях Беларусі (Маларыцкі раён)

Нядаўна прайшоў ХХVII рэспубліканскі сінхронны чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях сярод вучняў. У  гэтым спаборніцтве  прыняло ўдзел 458 каманд краіны. Гонар Маларытчыны абараняла некалькі каманд. Фартуна ў чарговы раз усміхнулася знаў­цам  “Джэнтльмены ўдачы” з раён­най гімназіі, якую не адзін год трэніруе настаўнік Леанід Лук’янчук. 

Уладзіслаў Шульжык, Раман Завадскі, Вадзім Дзяніс, Антон Надзяжук, Іван Буглак і Яўген Карпук на інтэлектуальным спаборніцтве  прадэманстравалі выдатныя веды. Юнакі далі пра­вільныя адказы на 34 пытанні з прапанаваных 45. Гэта трэці вынік сярод знаўцаў Брэстчыны і дзевятнаццаты – у рэспубліцы сярод тых каманд, якія прымалі ўдзел у сінхронным чэмпіянаце.Цяпер “Джэнтльмены ўдачы” з раённай гімназіі працягваюць рыхтавацца да наступных інтэ­лек­туальных спаборніцтваў. Са­­мыя адказныя з іх пройдуць у красавіку. Юнакі будуць аба­ра­няць гонар Брэстчыны  ў фінале  чэмпіянату Беларусі ў Мінску.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!