«Да 75-годдзя Перамогі» Бібліятэкары Маларытчыны ўдзўельнічаюць у абласным этапе конкурса «Бібліятэка — асяродак культуры»

Пачаўся абласны этап ХХVІІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Творчае спаборніцтва праводзіцца штогод з мэтай павышэння ролі бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання. Бібліятэкар бібліобуса Маларыцкай раённай біб­ліятэчнай сістэмы Ларыса Бурштын накіравала для ўдзелу ў абласным этапе конкурсныя матэрыялы, падрыхтаваныя з удзелам аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.

–Ларыса Мікалаеўна, чаму вы на конкурс вы­ра­шылі прадставіць ма­тэ­рыялы (эсэ, відэаролікі, успаміны, дакументы), звязаныя з трагедыяй вёсак Забалацце і Боркі?

–Набліжаецца 75-год­дзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчын­най вайне. Каб быць год­­нымі памяці тых, хто загінуў падчас яе, каб ні­колі не паўтарыліся страшныя ваенныя падзеі, неабходна вывучаць, на­па­мінаць і гаварыць аб Вялікай Айчыннай вайне і Перамозе.

На шляху руху бібліо­буса стаяць абеліскі, помнікі як знакі памяці пра Другую сусветную вайну. Некалькі гадоў таму мяне зацікавіла трагедыя спаленых фа­шыстамі вёсак. Я вырашыла сабраць, сіс­тэматызаваць, апра­ца­ваць даступны матэ­рыял пра тое, што ад­былося ў Забалацці і Бор­ках у верасні 1942 года. Аднавіць жудасныя падзеі ваеннага часу дапамаглі мясцовыя краязнаўцы і старажылы, а таксама шматлікія дакументы.

Сабраны матэрыял па­поўніць фонд краязнаўчай літаратуры раённай бібліятэкі і можа быць вы­карыстаны падчас пра­вядзення розных ме­рапрыемстваў. Ве­данне гісторыі сваёй ма­лой радзімы, яе мі­ну­лага дапамагае лепш зразумець дзень сён­няшні, выхоўвае павагу і любоў да гісторыі свайго краю. Без мінулага няма сучаснасці, а без гэтага няма будучыні. 

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!