У Маларыце прайшоў гандбольны турнір, прысвечаны 55-годдзю спартыўнай школы

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна стала месцам правядзення ХХІ адкрытага турніру па гандболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Сёлетняе спаборніцтва было прымеркавана да 55-годдзя з моманту заснавання дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

У турніры прыняло ўдзел пяць каманд. Гэта мужчынская брэсц­кая “Заходні рэ­гіён” і чатыры мала­рыцкія: жаночыя – “Юнацт­ва” (выхаванцы спецыялізаванай дзі­цяча-юнацкай школа алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна)  і “Маладосць” (ветэраны жаночага гандболу раёна), мужчынскія – “Ветэраны” і “ДЮСШАР”.

У выніковай турнірнай табліцы сярод жа­­ночых каманд з роз­ні­цай у тры мячы пера­магла саперніц ка­манда “Маладосць” у складзе Аляксандры Анцімонік, Алены Барысевіч, Са-фіі Бурштын, Вольгі Галоўчык, Валерыі Галаўлёвай,  Наталлі Давідзенка, Людмілы Сезік,  Наталлі Суботы і Дар’і Янкаускас.

Сярод мужчынскіх каманд месцы раз­мер­каваліся так. Пераможцам стаў “Заходні рэгіён”.  На другое мес­ца па колькасці за­кінутых мячоў у вароты са­пер­нікаў уз­нялася каманда “ДЮСШАР”,  на трэцяе – “Ветэраны”.

Усе ўдзельнікі  адкрытага турніру адзначаны ўзнагаро-дамі.                                                                                  

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!