Чэмпіён рэспублікі ў спартыўнай хадзьбе набыў новую пасаду

З 15 лютага да выканання абавязкаў першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” прыступіў Юрый Варанчук.
АНКЕТА “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Юрый Варанчук нарадзіўся ў вёсцы Збураж Маларыцкага раёна. Закончыўшы школу, паступіў на факультэт фізвыхавання Брэсцкага педуніверсітэта імя. Пушкіна. У студэнцкія гады заняўся спартыўнай хадзьбой, дзякуючы сваім намаганням ён дабіўся высокага звання майстра спорту па лёгкай атлетыцы, стаў членам нацыянальнай зборнай Беларусі. У 2006-м годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў пагранічныя войскі РБ. Пасля заканчэння службы застаўся па кантракту ў спартыўным клубе арміі. А з 2009 года пачаў працаваць трэнерам у Маларыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Чэмпіён рэспублікі ў спартыўнай хадзьбе на 35 кіламетраў, удзельнік чэмпіянатаў свету і Еўропы Юрый Варанчук пачаў перадаваць свой спартыўны вопыт юным спартсменам раёна. Акрамя спартыўнага таленту валодае ён і талентам эстраднага выканаўцы, быў неаднаразовым удзельнікам раённых і абласных конкурсаў эстрадных выканаўцаў, спявае ў народным ансамблі ГДК “Рыцкі куфэрак”. З 15 лютага Юрый Варанчук узначаліў раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Мэтанакіраванасць, аптымізм, працавітасць, а ў рабоце з моладдзю яшчэ абавязкова актыўнасць і ўменне зацікавіць, павесці за сабою.
Думкі пасля першага тыдня работы на новай пасадзе:
— Вельмі цікава ўлівацца ў новыя падзеі, знаёміцца з новымі людзьмі. Работы многа, яна шматгранная і цікавая. Думаю, што спраўлюся, бо настроены на актыўнасць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Юрый ВАРАНЧУК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чэмпіён рэспублікі ў спартыўнай хадзьбе набыў новую пасаду: 1 комментарий

  • 14.03.2010 в 11:06 пп
    Permalink

    Очень хотелось бы, чтобы молодёжь в районе ожила, дала о себе знать. А то как-то по накатанной полосё всё идёт. Даже не надо присутствовать или читать о мероприятии и так знаешь, что будет.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!