Дзяніс Кіцель атрымаў званне Абаронцы дзікай прыроды (Маларыта)

Трое прадстаўнікоў Беларусі атрымалі 8 лютага 2020 года ганаровае званне Абаронцаў дзікай прыроды ад глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International.

Старшыня АПБ Васіль Грычык уручае дыплом Дзянісу Кіцелю

Абаронцамі дзікай прыроды – 2019 сталі рэжысёр-анімаліст, арнітолаг, заснавальнік кінастудыі “AVES” Ігар Бышнёў (в. Домжарыцы Лепельскага раёна), арнітолаг і прыродаахоўнік Дзяніс Кіцель (г. Маларыта) і дырэктар даследча-асветніцкай установы «Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця», прыродаахоўнік Руслан Шайкін (п. Мачулішычы Мінскага раёна).

Дзяніс Кіцель шмат гадоў робіць гнездавыя платформы і скрыні для соваў і іншых драпежных птушак (дзе яны паспяхова засяляюцца!), вядзе асветніцкую працу ў сацсетках і супрацоўнічае з медыявыданнямі, штогод кальцуе тысячы птушак. Дзяніс паспрыяў таму, каб як мага больш месцаў, дзе жывуць рэдкія віды птушак, было перададзена пад ахову.

— Дзякуй за такі давер. Я думаю, гэта добрая матывацыя для руху наперад, да яшчэ большых здзяйсненняў, большай колькасці платформ і нэстбоксаў, — сказаў Дзяніс Кіцель. — Будзем для прыроды далей старацца рабіць нешта добрае, станоўчае.

Па матэрыялах ptushki.org

Поделиться:
  •  
  • 27
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!