«Маларыцкія грачанікі лепшыя ў свеце!» Традыцыі выпякання маларыцкіх грачанікаў надедзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Такой нематэрыяльнай праяве творчасці чалавека, як традыцыя выпякання хлеба з грэцкай мукі на тэрыторыі Маларыцкага раёна, будзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэтае рашэнне прынята 12 лютага па выніках пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады. На падставе станоўчага рашэння рады Міністэрствам культуры гэты элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны будзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Валянціна ГАТОЎЧЫЦ і Лідзія КІВАЧУК у час удзелу ў пасяджэнні навукова-метадычнай рады.

Каля пяці гадоў, як ра­с­казала дырэктар раённага метадычнага цэнтра куль­турна-асветніцкай работы Лідзія Ківачук, праводзілася даследчая работа па вы­ву­чэнні традыцыі вы­пя­кання на тэрыторыі Мала­рыт­чыны грэцкага хлеба: ад­шукваліся архіўныя да­кументы, збіраліся звест­кі, праводзіўся пошук лю­дзей, якія пераняўшы ад старэйшых пакаленняў ста­­ражытную традыцыю, сён­­ня валодаюць умен­нем выпякаць грачанікі.

Пад­вынікавала ўсю пошукавую работу экспертнае за­клю­чэнне прафесара, док­тара гістарычных навук, загад­чыка кафедры этналогіі, му­зеялогіі Беларускага дзяр­­жаўнага ўніверсітэта Та­дэву­ша Навагродскага.

На пасяджэнні рэспубліканскай навукова-метадычнай рады Лідзія Мікалаеўна выступіла з дакладам. У склад дэле­га­цыі ад Маларытчыны, якая накіравалася ў Мінск на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, куль­туры і па справах моладзі рай­выканкама Андрэем Гар­бацэвічам, увайшла і жы­харка вёскі Дарапеевічы, прадаўжальніца традыцыі выпякання хлеба з грэцкай мукі Валянціна Гатоўчыц, якая навучылася пячы гра­чанікі ад сваёй маці — Сце­паніды Сцепанюк. Яе гра­чанікі, а таксама хлеб з грэцкай мукі Кацярыны Ка­лянкевіч з вёскі Дро­чава прадэгуставала рэспуб­лі­канс­кая камісія.

Між іншым, на тэрыторыі Ма­ларыцкага раёна больш яскрава праяўляецца трады­цыя выпякання грэцкага хле­ба ў такіх вёсках, як Гвоз­ніца, Брадзяцін, Арэха­ва, Дрочава, Хаціслаў, Су­шыт­ніца, Лукава, Груш­ка, Дара­пее­вічы, Збу­раж. Ся­род носьбітаў стара­жыт­най традыцыі – Лі­дзія Ваў­рушэвіч і Надзея Кур­ганюк з Гвозніцы, Вольга Шыгалёва і Валянціна Бары­сюк з Сушытніцы і многія ін­шыя.

Паколькі галоўнай мэтай надання традыцыі выпякання хлеба з грэцкай мукі ста­туса нематэрыяльнай гіс­торыка-культурнай каш­тоў­насці ў  першую чаргу з’яў­ляецца перадача гэтага ўмельства нашчадкам, ў До­­ме фальклору вёскі Да­ра­­пеевічы запланавана на­­ла­дзіць разам з за­нят­ка­мі традыцыйнымі ві­дамі ра­мёстваў і навучанне ўмельст­ву выпечкі грача­нікаў.

Грачанікі з арэхавым смакам ад Аляксандры Алесік

Грачанікі Надзеі Курганюк з Гвозніцы

Сакрэтам выпякання грачанікаў валодаюць у Брадзяціне

Поделиться:
  •  
  • 32
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!