Падарожжа па “Дарозе да сэрца”

У дабрачыннай акцыі “Дарога да сэрца”, арганізатарамі якой выступілі аддзел адукацыі і інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС, удзельнічалі дзеці ва ўзросце ад 4 да 11 гадоў і якія выхоўваюцца ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У рамках акцыі праве­дзены конкурс “Пішу да цябе, Дзед Мароз”. У ім прынялі ўдзел 12 дзяцей з неспрыяльных сем’яў.
Падарачны фонд для ўдзельнікаў акцыі сфарміравалі супрацоўнікі ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Кабятка і Вікторыя Крачко за кошт спонсарскай дапамогі, аказанай ААТ “Савушкін прадукт”. А члены рабочай групы, у якую ўвайшлі ўчастковыя інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС, напярэдадні Раства ўручылі падарункі ўсім удзельнікам акцыі. Актыўную падтрымку аказаў начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Юрый Гайдучык, які і сам, апрануўшыся ў касцюм Дзеда Мароза, разам з участковымі інспектарамі віншаваў дзяцей. У гэтым жа вобразе ён правёў шэраг прафілактычных гутарак з удзельнікамі дарожнага руху і разам са старшым інспектарам РАУС Сяргеем Ківачуком наведаў па месцы жыхарства тых дзяцей, чые бацькі раней былі асуджаны за ўчыненне злачынстваў.
Хацелася б адзначыць, што не ўсе дзіцячыя пажаданні патрабавалі матэрыяльных затрат. У некаторых пісьмах сустракаліся радкі, якія краналі за душу: “…хачу, каб тата часцей быў цвярозым і не крыўдзіў маму”. З такімі бацькамі ўчастковыя інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх таксама правялі прафілактычныя гутаркі і рэкамендавалі наведаць псіхолагаў. Бо цуды адбываюцца, галоўнае – у іх верыць.
Надзея ПІВЕНЬ, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
НА ЗДЫМКУ: супрацоўнікі РАУС Юрый ГАЙДУЧЫК і Святлана ДАМАНСКАЯ у ролях Дзеда Мароза і Снягуркі віншуюць дзяцей з неспрыяльных сем’яў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

4 thoughts on “Падарожжа па “Дарозе да сэрца”

  • 30.01.2012 в 8:43 пп
    Permalink

    у дедушки мороза еще морда опухшая после нового года)

  • 31.01.2012 в 11:10 пп
    Permalink

    ……странно….а мы как-то не заметили…..

  • 31.01.2012 в 11:11 пп
    Permalink

    дед мороз – симпатяшка))))

  • 01.02.2012 в 12:04 пп
    Permalink

    ахахахахахахаха)))

Добавить комментарий