Маларыцкі раён у рэйтынгу па цэнтралізаванаму тэсціраванню займае 6 месца на Брэстчыне
У 2019 годзе выпускнікі школ Маларыцкага раёна здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па 12 вучэбных прадметах. Вышэй абласнога сярэдняга бала паказчыкі па англійскай мове і гісторыі Беларусі, вышэй рэспубліканскага і абласнога сярэдняга бала вынікі па беларускай мове, матэматыцы, фізіцы, геаграфіі.
Нізкія рэйтынгавыя пазіцыі ў вобласці раён займае па хіміі (17 месца) і біялогіі (13 месца). Зніжаны ў параўнанні з мінулым годам пазіцыі па рускай мове, хіміі, англійскай мове, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі. Палепшыліся вынікі па беларускай мове, фізіцы, матэматыцы, нямецкай мове, геаграфіі.
У агульным рэйтынгу Брэсцкай вобласці па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года Маларыцкі раён займае шостае месца (у 2018 быў на пятым, у 2017 годзе – на дзявятым).