Конкурс технического творчества. Посмотрите, на что что способны лицеисты (Малоритский район)

У Маларыцкім прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшла выстава-агляд работ навучэнцаў установы адукацыі. Творчае спаборніцтва праводзілася ў рамках  абласнога этапу рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Яго асноўная мэта — прыцягненне навучэнцаў да інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, вынаходніцтва і рацыяналізатарства.

На суд журы было прадстаўлена шас­нац­цаць работ з дзесяці груп установы аду­кацыі. Гэта ў асноўным вырабы з металу і дэ­каратыўная мастацкая коўка. Некаторыя з конкурсных вырабаў маюць практычную накіраванасць (каваныя дзверы і казыркі над уваходам у будынак, сметніцы, вулічныя падстаўкі для кветак). Журы адзначыла, што ўзрасла якасць прадстаўленых на конкурс работ.

Пераможцамі прызнаны работы наву­чэнцаў 77-й групы, выкананыя падчас за­няткаў гуртка “Юны тэхнік” (кіраўнік выкладчык Юрый Ківачук) і гуртка “Тэхнічная творчасць” (кіраўнік Андрэй Сацюк). Леп­шыя з іх на­кіраваны на абласны этап спаборніцтва.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!