У Маларыце праваслаўных благаславілі на плённую працу

На вячэрнім бога­служэнні ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра адбылося малебнае спяванне з акафістам перад іконай Божай Маці “Спорительница хлебов”.

Падчас яго саборна ўз­но­сіліся малітвы Богу, Ца­ры­цы Нябеснай, святым, каб надвор’е сёлета было спрыяльным для земляробаў, а бу­дучы ўраджай – багатым. Затым благачынны цэрк­ваў Маларыцкай акругі, про­таіерэй Віктар Паляціла бла­гаславіў прысутных на плён­ную пра­цу,  а клірык Мі­­ка­лаеўс­­кай царквы райцэнтра, протаіерэй Сергій Стру­нец асвяціў насенне збож­жавых, гародніны, ле­кавых раслін на добры і багаты ўраджай.

Па добрай традыцыі на бо­гаслужэнні прысутнічаў пер­шы намеснік старшыні рай­выканкама, начальнік упраўлення сельскай гас­па­даркі і харчавання Ва­дзім Галоўчык, а таксама кіраўнікі сельскагаспадар­чых прадпрыемстваў Маларытчыны.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!