Дэсант з Брэсцкага ўніверсітэта высадзіўся ў Маларыце

Добра, калі вучань старэйшых класаў вы­значыўся і ведае, чаго ён хоча дасягнуць у сваім дарослым жыцці, чым займацца, кім стаць. Аднак такая сітуацыя складаецца не заўсёды ва ўсіх выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў. Вельмі часта адзінаццацікласнікі губляюцца і не ведаюць, куды паступаць, на якой установе адукацыі спыніць свой выбар. Зарыентаваць іх дапамагаюць розныя штогадовыя прафарыентацыйныя мерапрыемствы. Адно з іх на мінулым тыдні адбылося на базе раённай гімназіі.

Для старшакласнікаў устаноў адукацыі горада прайшоў вучэбна-метадычны семінар “Мы з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна”. Спачатку прысутныя паглядзелі відэапрэзентацыю  пра ўстанову адукацыі,  даведаліся аб спецыяльнасцях, якія прапануе абітурыентам БрДУ імя А.С.Пушкіна ў гэтым годзе.

Затым размова зайшла аб прыёме дакументаў у ВНУ, правядзенні ўступных іспытаў, аб умовах паступлення на дзённую і завочную форму навучання, аб тым, чым можна займацца студэнту ў вольны ад вучобы час. Пра ўстанову адукацыі расказвалі не толькі яе цяперашнія студэнты, але і выкладчыкі, супрацоўнікі, якія ўваходзяць у склад прафарыентацыйных груп факультэтаў.

З цікавасцю было ўспрынята выступленне, напрыклад, кандыдата гістарычных навук Андрэя Бодака, кандыдата біялагічных навук Уладзіміра Шымалава, кандыдата філалагічных навук Валянціна Смаля і інш.

Напрыканцы семінара  прадстаўнікі БрДУ імя А.С.Пушкіна адказалі на пытанні старшакласнікаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Дарэчы, газета «Голас часу» плённа супрацоўнічае з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам БрДУ імя А. С. Пушкіна Андрэям Бодакам. Яго дакументальныя матэрыялы на аснове дадзеных Дзяржаўнага архіву Брэсцкай вобласці па гісторыі Маларыцкага раёна друкуюцца на старонках выдання.

Прапануем у чарговы раз пачытаць гэтыя матэрыялы:

В Малоритском районе после освобождения от немецко-фашистских захватчиков ещё долго звучали выстрелы 

Наша история: о местной медицине после освобождения Малоритского района от нацистов и эпидемии тифа

«Нехватка учителей и низкая грамотность населения» Система образования Малоритского района после войны

 

Поделиться:
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!