Слесары Мікалаі

Мікалай Коцелеў і Мікалай Сергель – адны з вопытных работнікаў ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка”. Першы шмат гадоў прапрацаваў слесарам па абслугоўванні жывёлагадоўчых фер­маў, другі – слесарам па рамонту рухавікоў. А калі на ўсю запрацаваў участак металаканструкцый аддзела рамонту, Мікалаям прапанавалі працаваць тут, і яны хутка ўліліся ў рабочую атмасферу на новым участку. Зрэшты, нічога новага для вопытных работнікаў тут не было. Патрабавалася зноў жа толькі адно – старанне і адказнасць, якімі валодалі і Мікалай Коцелеў, і Мікалай Сергель. А яшчэ – залатыя рукі, а яны менавіта такія ў абодвух Мікалаяў.
Чым непасрэдна займаюцца на ўчастку металаканструкцый? Рэстаўруюць кузавы да прычэпаў і аўтамабіляў, вырабляюць іх, а таксама стойлавыя рамы, кантэйнеры для смецця, швелеры для тэхнікі і механізмаў і інш. Усё гэта вельмі запатрабаванае і ў немалой ступені дзякуючы таму, што зроблена якасна, у чым ёсць заслуга і слесараў Мікалаяў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: слесары Мікалай КОЦЕЛЕЎ і Мікалай СЕРГЕЛЬ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.