Боец спецназа ГРУ Владимир Петрухин о жизни, судьбе и войне в Афганистане

Маларытчанін Уладзімір Пятрухін пра Афганістан не любіць расказваць. І не таму, што няма чаго ўспомніць. А таму, што гэта – тэма асаблівая і не ўсе яе разумеюць так, як разумеюць самі аф­ганцы – ветэраны той вайны.

Журналісты «Голаса часу» здолелі сустрэцца і пагаварыць з  ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане.

Там, на чужыне, за­гінулі многія  сябры і са­служыўцы Уладзіміра Дзміт­рыевіча. Памяць не адпускае і напамінае яшчэ і цяпер пра гэта пя­кель­ным агнём. Многае за­бы­ваецца з цягам часу, не ўспамінаецца, проста выкідваецца і сціраецца з памяці. Але гэта не ты­чыцца вайны ў Афганістане.

Ула­дзімір Пятрухін не можа раст­лумачыць парадокс: чым больш гадоў аддзяляе ад вайны, тым ярчэйшыя ўспа­міны аб ёй.

Многае перажыта пасля той вай­ны, але і да гэтага ча­су Ула­дзімір Дзмітрыевіч часта ўспамінае баявых сяб­роў, з якімі ваяваў, дзя­ліў радасць перамог, ад­чуваў горыч паражэнняў і страт, адчуваў варожасць высокіх гор і небяспеку зя­лёных раўнін.

Мара стаць мараком не збылася– Я нарадзіўся і вырас у вёсцы Пятрова Тульскай воб­ласці, – расказвае Ула­дзі­мір Пятрухін. – Пасля за­канчэння сярэдняй шко­­­­­лы год працаваў на  стру­­гальным станку на ад­ным з заводаў Тулы. Пас­ля два гады праходзіў служ­бу ў радыётэхнічных войсках у Карэліі, да­слу­жыўся да пасады намес­ніка камандзіра ўзвода і звання старшага сяржанта.

Служба мяне не за­да­вальняла па той прычыне, што з дзяцінства бачыў сябе толькі мараком. Ад­нак, каб ажыццявіць сваю ма­ру, не прайшоў медкамісію. Баць­ка, былы ваенны, супакоіў і ска­заў, што перад перашкодамі нель­га проста так апускаць рукі, зда­вац­­ца. Да сваёй мэты трэба ісці ўпэўнена.

Саслужывец Уладзімір Пу­ці­ла, які дэмабілізаваўся з арміі ра­ней і паступіў вучыцца ў Да­нец­кае вышэйшае ваеннае па­літ­вучылішча, пісаў, што  вы­пускні­кі гэтай установы аду­ка­цыі на­кіроўваюцца на службу і на мар­флот. Гэтая інфармацыя Ула­­дзіміра Пятрухіна вельмі за­ці­­кавіла, і ён вырашае туды па­ступаць вучыцца. У 1972 годзе, ад­разу пасля  заканчэння службы, зае­хаў на два дні дадому, а пас­ля накіраваўся ў Данецк, каб ажыццявіць мару – стаць ма­раком! У 1976 годзе закончыў ваен­па­літ­вучылішча. Аднак мала­дога лейтэнанта зноў чакала рас­чараванне, бо на марфлот у той год размеркавання зусім не было. 

– Месца першай службы выбраў сам. Паколькі хацелася быць блі­жэй да мора, то паехаў на Далёкі Усход. Зноў з’явілася надзея, што ў аддзеле кадраў  палітупраўлення Далёкаўсходняй ваеннай акругі здолею выпрасіць накіраванне на флот. Сем гадзін палёту на са­малёце – і я ў Хабараўску. Вось тут і адбыўся нечаканы  паварот у маім лёсе і канчатковае крушэнне  планаў пра мора.

Уладзімір Пятрухін прыбыў ва ўпраў­ленне кадраў, каб атрымаць накіра­ван­не да месца службы. Адразу ў вочы кінулася вялікая колькасць лейтэнантаў,  выпускнікоў іншых ваенных вучылішчаў. А яшчэ ча­мусьці кранула навіна, што “шукаюць” кандыдатаў для пра­ходжання службы ў дэсанце. Жадаючых не было. Падышла чар­га на размеркаванне Уладзі­міра Дзмітрыевіча.

– У кабінет мы ўвайшлі  ўшасцёх. Я быў другім. Перада мной лей­тэнант адмовіўся ад службы ў дэ­санце. Прапанавалі мне. Я зга­дзіўся. Аднак члены камісіі не­ча­кана сталі мяне адмаўляць ад такога рашэння. Прычынай было тое, што ў мяне ўжо было малое дзіця, а служба прадугледжвала працяглую адсутнасць дома. “Ваен­­ныя” таварышы нечакана сталі ўгаворваць членаў камі­сіі не нішчыць мой лёс, не аб­разаць крылы.  Усё было так пе­раканальна і натуральна, што яны згадзіліся і накіравалі мяне служыць у дэсант. Ім ака­залася брыгада спецыяльнага пры­значэння ва Усурыйску, якая пад­парадкоўвалася галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню Ге­неральнага штаба. У верасні 1976 года накіраваўся да месца службы.

Тры хвіліны палёту

Уладзіміра Пятрухіна наз­на­чы­лі намеснікам камандзіра роты спе­­цыяль­нага прызначэння. Служба цяжкасцяў не выклі­кала.

– Я ўжо  насіў форму з па­ра­шутам у пятліцах і гэтым вельмі ганарыўся. Дасканала ўнікаў у свае абавязкі і разам з тым стаў забываць, што наперадзе чакаюць скачкі з парашутам. І вось у снежні камандзір роты паведамляе, што заўтра – скачкі.

Ранкам мы выехалі на пля­цоўку прызямлення – на аэрадром, дзе павінны ад­быцца скачкі. Апранулі парашут і сталі чакаць пры­лёту самалёта. І вось я ў са­малёце. Сталі набіраць вы­шыню. Я рабіў выгляд, як быц­цам за маёй спіной як мінімум дзесяць скачкоў. Адчынілі дзверы. Вышыня 800-1000 метраў. Сэрца ёк­нула, у вушах – звон. Тры хві­­ліны палёту. Прызямліўся ў сумёт. У галаве думкі розныя, а на сэрцы нейкая палёгка. Час, здаецца, спыніўся. Ляжу і раптам чую, што да мяне нехта хутка на­бліжаецца. Прыпадняўшыся, убачыў некалькіх салдат. Яшчэ здалёк яны спыталіся: “Таварыш лейтэнант, з вамі ўсё ў парадку? Нічога не зламалі? Мы прыйшлі на дапамогу. Камандзір роты на­кіраваў даведацца пра ваш стан”. Я ўстаў. Трэба збіраць парашут. Дапамаглі салдаты… У наступныя два дні часць зноў скакала з парашутамі. Я нічога не баяўся, бо ўжо быў “вопытным”.

Дзядзька з Генштаба

Малады афіцэр з лёгкасцю вы­конваў усе пастаўленыя пе­рад ім задачы. А гэта выклікала пэў­ную зайздрасць у не­каторых. Неяк адзін з саслужыўцаў сказаў, што хопіць Уладзіміру Пятрухіну ха­дзіць у нарады памочнікам дзяжурнага па часці. “Чаму б вам не накі­ра­вацца ў нарад у ка­раул?  – спытаўся ён, а затым дадаў: – Трэба аб гэтым сказаць на­чальніку штаба”. Ся­­бар Уладзіміра Дзміт­рыевіча па­жартаваў: “Не думай такое рабіць! У Пятрухіна родны дзядзь­ка ў Генштабе слу­жыць.  Калі ён пра такое даведаецца, то пачнецца сур’ёзная пра­­верка”.

Праз тыдзень Ула­дзіміра Пят­рухіна вы­клікае да сябе на­чаль­нік палітаддзела на раз­мову: “Што ж ты, Уладзімір Дзмітрыевіч, бу­дзеш скардзіцца ў Маскву? Ка­лі цябе крыўдзяць, кажы мне. Хутка разбяромся”. Лейтэнант аднек­ваўся, казаў, што ў Генштабе ў яго нікога няма. Аднак Пятрухіну не паверылі.

У гэты ж час з Маск­вы прыйшоў дакумент, згодна з якім неаб-ходна было аднаго з леп­шых афіцэраў на­кіраваць для далейшага пра­хо­джання службы ў складзе са­вец­кіх войск у Германію. На сходзе афіцэраў бы­­ло аб’яўлена, што пры­нята рашэнне на­кі­ра­ваць туды маладога і перспектыўнага лей­тэнанта Пятрухіна, які за ка­роткі прамежак часу зарэкамендаваў ся­бе ста­ноўча.

– Саслужыўцы, сапраўды, па­ду­­малі, што ў мяне ў Маскве ёсць сувязі, бо служба ў Германіі лічылася прэстыжнай і туды тра­піць імкнуліся многія. У ліс­тападзе 1977 года з сям’ёю паехаў на новае месца службы за мяжу. Там  тры гады служыў у брыгадзе спецыяльнага прызначэння.У гэты час пачалі фар­­­мі­раваць дэ­сантна-штур­мавыя войскі. Ула­дзіміра Пятрухіна перавялі на службу ў асобны дэ­сант­на-штурмавы ба­таль­ён і назначылі са­кратаром парт­бюро. Даслу­жыў­шыся да за­мены, капітан Пятрухін у  чэрвені 1982 года накіраваўся на службу ў г. Бендэры (Малдаўская ССР).

“Накіруйце мяне ў Афганістан!”

У батальёна з’явіўся новы ка­ман­дзір, які ваяваў у Афганістане. Ён скептычна, нават з нейкай па­гардай адносіўся да афіцэраў, бо яны яшчэ  “не нюхалі пораху вайны”. Уладзімір Пятрухін неяк камандзіру сказаў, што так не­прыгожа і ня­правільна па­водзіць сябе з афі­цэрамі.

На гэта ён адказаў: “Калі адслужыш у Афга­ністане, тады і будзеш мяне ву­чыць!”

–Гэтыя словы мяне неяк па-асабліваму кранулі. Многае аб­думаўшы, пераасэнсаваўшы і ўзва­жыўшы, у снежні 1984 года падаў ра­парт аб тым, што ха­чу служыць у Аф­га­­ністане. Мяне неў­забаве выклікалі ў па­літаддзел арміі ў Кішынёў, сур’ёзна пагаварылі, трохі ас­ту­дзіўшы маю га­рачую галаву. Праў­да, ненадоўга.

У студзені 1985 года Уладзімір Дзмітрыевіч піша другі рапарт з просьбай накіраваць яго ў Афганістан. Ча­кан­не на гэты раз працягнулася не­каль­кі ме­сяцаў. У са­кавіку паступіла ка­­­манда збірацца ехаць на вайну.  Прай­­­шоў медкамісію і са­малётам на­кі­­­­­раваўся ў Таш­кент. Там Ула­дзі­мір Дзмітрыевіч да­ве­даўся, што яго на­кіроўваюць на служ­бу ў асобную рамонт-на-бу­даў­нічую часць сак­ратаром пар­тар­га­нізацыі, якая базі-ра­валася ў горадзе Шын­­данд. Гэта было не зусім тое, чаго ён ча­каў.

Шынданд – Асадабад

Праз месяц служ­бы ў г. Шынданд Ула­дзімір Пят­рухін апынуўся ў Кабуле, у штабе 40-й арміі. Там яго нечакана аклікнуў адзін генерал. Гэ­та быў на­чальнік па­лі­таддзела арміі А.А.Шчар­бакоў, бы­лы на­чальнік Дзміт­рыя Пятрухіна па службе ў Мал­­давіі.  Сустрэча стала лё­са­вызначальнай.  Ужо праз два тыдні  Ула­дзімір Пятрухін быў на новым месцы службы.

–Гэта быў Аса­да­бад, які зна­хо­­дзіцца на мя­жы з Па­кістанам. Я стаў намеснікам ка­мандзіра па па­лі­тыч­най часці 334-га асобнага ат­рада спецназначэння Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. Ка­нечне, ведаў трагічную гісторыю, якая адбылася незадоўга да майго з’яўлення ў гэтым атрадзе.

21 красавіка 1985 года ў аф­ганскай правінцыі Кунар у Ма­раварскай цясніне загінула першая  рота 334-га атрада. Яна ат­рымала заданне праверыць кішлак Сангам за 10 кіламетраў ад мяжы з Пакістанам, дзе, па звестках разведкі, маглі зна­ходзіцца маджахеды. У Сангаме баевікоў не аказалася, аднак у самой Мараварскай цясніне былі заўважаны двое. Падчас іх праследавання рота трапіла ў засаду, у баі загінулі савецкія салдаты.

–Адчування таго, што трапіў на вайну, спачатку не было. На працягу амаль двух месяцаў нас, “разведчыкаў”, сур’ёзна  рых­тавалі да баявых дзеянняў.  Фі­зічныя нагрузкі былі  вялікія. Пе­рад атрадам стаяла важная за­дача: барацьба з узброенымі фар­мі­ра­ваннямі праціўніка, зніш­чэнне баз і складоў, недапушчэнне пра­нікнення караванаў са зброяй і абстрэлаў горада… Блізкасць да мяжы з Пакістанам наклала свой адбітак на дзеяннях атрада. Пастаянныя рэйды ў гарах, за­са­ды, налёты, практычная рэа­лізацыя разведдадзеных – вось толькі частка таго, чым мы займа­ліся. За смелыя і дзёрзкія дзеянні замежныя інструктары душманаў назвалі байцоў 334 асобнага ат­рада спецыяльнага назначэння “асадабадскімі егерамі”.

З нашай вялікай сям’і атрада за тры гады, на жаль, загінула 105 чалавек і 124  – атрымалі цяжкія раненні.

На вайне ў Афганістане нялёгка было прызвычаіцца да зменлівага клімату. Едзеш на перавал, тэмпе­ратура плюс трыццаць градусаў, а наверсе, на гары, мінус дзесяць.

Маршруты мірнага жыцця

У чэрвені 1987 года ва Уладзіміра Пятрухіна камандзіроўка на вайну закончылася. Для далейшага праходжання службы ён быў накіраваны ў Ленінградскую ваен­ную акругу, а праз год – у склад абмежаванай групы са­вецкіх войск у Венгрыю. У 1990 го­дзе часць, у якой служыў маёр Пятрухін, была  выведзена ў Маларыту, а пасля адразу і рас­фарміравана. На працягу сямі гадоў Уладзімір Дзмітрыевіч пра­цаваў у СШ №2 і №3, дзе выкладаў гісторыю. Пасля на працягу 15 га­доў з’яўляўся старшынёй Ма­ларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Бела­рускі саюз ветэранаў вайны ў Аф­ганістане”.

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота з уласнага архіву Уладзіміра Пятрухіна 

Поделиться:
  •  
  • 37
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!