«Сярод былых вучняў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі…» Ларыса Алексяюк (Маларыцкі раён)

Ларыса Васільеўна Алексяюк часта перагортвае старонкі свайго сямейнага фотаальбома. У ім за сем дзясяткаў гадоў сабрана шмат розных фотаздымкаў, на якіх застылі імгненні яе жыцця, цікавага і насычанага рознымі падзеямі. Аднак цяпер найбольш дарагія сэрцу тыя фотакарткі, якія звязаны з працаю ў школе. Яны як бы надаюць сілы, веры, аптымізму, жыццёвай энергіі.  Менавіта па іх можна прасачыць педагагічны шлях з дакладнасцю па гадах.

Ларыса Алексяюк – адзін са старэйшых педа­го­гаў Маларытчыны. Ва ўста­новах адукацыі яна працуе ўжо 55-ы год. Цяпер Ларыса Васільеўна шчыруе выхавальнікам групы па­доўжанага дня ў Маларыцкай раённай гімназіі.– Вось мае сён­няш­нія выхаванцы-чацвёр­та­­класнікі, – усміхаючыся, па­казвае Ларыса Алексяюк адзін з апошніх фота­здымкаў, дзе  яна ў акружэнні сваіх вучняў. – Гарэзы, непаседы, сва­вольнікі, жэўжыкі, а такія ўсе блізкія і родныя сэрцу.

Няспешна разглядаю фотаздымкі. Некаторыя з іх ужо пажаўцелі ад ча­су, але па-ранейшаму захоўваюць цеплыню і ствараюць своеасаблівы радасны настрой. Практычна на ўсіх фотаздымках Ларыса Васільеўна з усмешкай на вуснах. Кожны фотаздымак – цэлая незабыўная гісторыя. Ларыса Алексяюк расказ­вае іх,  паглыбляючыся ў да­ты, называючы даклад­на імёны і прозвішчы тых,  хто адлюстраваны. З фота­здымкаў глядзіць памяць. Вось адзін з самых ранніх па часе. На ім сямігадовая дзяўчынка стаіць з букетам кветак, трымаючы за руку маці, і, сарамліва нахіліўшы галаву, глядзіць некуды ўдаль.

– Гэта – я першакласніца Гарадзецкай СШ Кобрынскага раёна, а на гэтым –ву­чаніца Маларыцкай СШ,  а вось тут – выступаю на школьным мерапрыемстве,  а гэта – у выпускным класе, тут – на першым сваім уроку…

Ларыса Хрысцюк (у дзя­воцтве) яшчэ ў сем гадоў вырашыла,  што стане настаўніцай. Да сваёй мэ­ты ішла мэтанакіравана, год за годам  пераадольваючы розныя перашко­ды.

Першае расчараванне напаткала пасля заканчэння Маларыцкай СШ. Дзяўчына падала да­ку­менты ў Брэсцкі педа­гагічны інстытут, каб вывучыцца на настаўніцу хі­міі і біялогіі. Аднак не прайшла па конкурсе. Каб не марнаваць час, з першага верасня 1965 года ўладкавалася на працу старшай піянерскай важатай у Чарнянскую СШ. Вечарамі працягвала займацца сама­адукацыяй, бо вырашыла ў другі раз паспрабаваць паступіць у ВНУ. Ларыса Васільеўна ўсё ж такі змагла ажыццявіць задуманае. Яна стала студэнткай-завочніцай.Праз год уладкавалася на працу настаўніцай бія­логіі ў Мельніцкую вась­мігадовую школу.

– Сама, як школьніца, па вечарах “зубрыла” пад­руч­нікі, каб не сорамна было наступным ранкам на ўрок ісці.

Мaлaды педагог yклaдaў y ра­боту ўсю  cвaю дyшy i cэpцa. Старалася быць пры­кладам для сваіх вуч­няў ва ўсім, клапацілася пра свой імідж. Яна не бая­лася цяжкасцяў, бо яны загартоўвалі, а ўдачы акрылялі.

…Вось яшчэ адзін фота-з­дымак. Ларыса Алексяюк на нейкі момант змаўкае, неўпрыкмет выцірае слёзы. На ім шчаслівыя ён і яна: Ларыса Васільеўна і яе муж Міхаіл Васільевіч, якога ўжо некалькі гадоў няма на гэтым свеце.

– У Мельніцкую школу ён прыехаў на працу, дзе спачатку выкладаў хі­мію і тэхнічную працу. Неўзабаве Ларыса Ва­­сільеўна і Міхаіл Ва­сільевіч звязалі назаў­сёды свае лёсы.  Міхаіл Ва­сільевіч затым  служыў у арміі. Пасля наша сям’я апынулася ў Радастаўскай СШ Драгічынскага раёна, а затым на Маларытчыне – у Лукаўскай СШ. Праз год мужу прапанавалі па­саду дырэктара Ра-дзежскай СШ. Мы на сямейным савеце вырашылі прыняць прапанову. З 1 верасня 1980 года Міхаіл Ва­сільевіч стаў дырэктарам гэтай установы аду­кацыі (на гэтай пасадзе працаваў да 31 жніўня 2012 года), а я стала ў ёй выкладаць бія­логію.

Праца ў Ра­дзежскай СШ – гэ­та асаб­лі­вы час у пе­дагагічнай дзейнасці Ларысы Васільеўны. Тут найбольш поўна і ярка праявіўся яе педагагічны і арганізатарскі талент. Ларыса Алексяюк паспя­вала, здаецца, усюды.  Установу адукацыі за кароткі перыяд часу змагла ператварыць у сапраўдны зялёны аазіс, ды і прышкольны ўчастак заўсёды быў дагледжаны, сваімі ведамі радавалі вучні. У Ра­дзежскую СШ за вопытам ездзілі калегі не толькі з раёна, але і вобласці.

– На гэтым фотаздымку я разам з удзельнікамі  абласнога семінара па сельскагаспадарчай працы, які праводзіўся на базе Радзежскай СШ. Падчас правядзення дзялілася  сваім вопытам работы, як зацікавіць дзяцей, каб яны з задавальненнем працавалі на агародзе, полі, дапамагалі бацькам па гаспадарцы.

Ларыса Алексяюк зарэ­камендавала сябе як пра­­фесіянал. Таму не адзін год узначальвала раён­нае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў  абслуговай працы, а таксама біялогіі і класных кіраўнікоў. Шмат ёсць у яе педагагічнай скарбонцы дасягненняў. За час настаўніцтва  атрымала шматлікія ўзнагароды рознага ўз­роўню. Як адзін з лепшых педагогаў Брэстчыны, пабывала ў Даніі,  дзе дзялілася сваім вопытам работы і пераймала вопыт калег. Ларыса Алексяюк таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай Цэнт­ральнага савета Усесаюзнай пія­нерскай арга­нізацыі імя У.І.Леніна за актыўную і плённую работу з маладым пакаленнем, Ганаровай граматай Брэсцкага аблана і абкама прафсаюза па выніках атэстацыі на­стаўнікаў. Але не граматы і дыпло­мы лічыць жанчына галоўнай сваёй узнагародай. Галоўнай для Ларысы Васільеўны  была і застаецца ўвага былых вучняў. Атрымае віншаванне на свята – абрадуецца. Значыць, не забываюць яе выпускнікі, памятаюць урокі, шматлі-кія паходы, наведванне выстаў, спектакляў, суст­рэчы з цікавымі людзь­мі. Хіба ж можна забыць экскурсіі ў Маскву, Ле­­нінград, Куйбышаў, Тальяці, Рыгу? Між іншым,  ся­род яе былых вучняў – цяперашні старшыня Ка­­мітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык.

– Я і цяпер жыву, дзякуючы сваім вучням. Таму і згадзілася выйсці яш­чэ папрацаваць. Перака­нана, што той, хто вы­браў  прафесію не па ду­шы, як правіла, доўга ў школе не за­трым­ліваецца.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!