Маларыцкія гандбалісты ў вышэйшым дывізіёне
На базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна прайшлі гульні па гандболе паўфінальнага этапу (трэці тур) у групе “D” за пераход у першы дывізіён на наступны сезон. Згодна з умовамі правядзення гульняў дзіцяча-юнацкай гандбольнай лігі “Zubr cup” па выніках усіх праведзеных гульняў такое права прадастаўляецца толькі дзвюм лепшым камандам з групы. На працягу двух дзён юныя гандбалісты-юнакі 2004-2005 гадоў нараджэння з СДЮШАР Маларыцкага раёна, ДЮСШ № 1 г.Баранавічы, СДЮШАР № 5 г.Магілёва і СДЮШАР № 2 г.Наваполацка змагаліся за выхад у першы дывізіён.
Каманда маларыцкіх гандбалістаў у складзе Дзмітрыя Татарыновіча, Кірыла Рабчынскага, Уладзіслава Сарокі, Ільі Серкіна, Дзяніса Сапожніка, Яўгенія Брэера, Арцёма Шыманчыка, Мікіты Рабчынскага, Паўла Семенюка, Дзмітрыя Краснажона, Кірыла Дацыка, Станіслава Коцелева, Яўгенія Назарука і Уладзіслава Вашчынчука (трэнеры каманды Генадзь Рабчынскі і Сяргей Крупскі) заняла першае выніковае месца ў групе “D” і забяспечыла сабе месца ў першым дывізіёне.
Нашы юнакі правялі тры выніковыя матчы. Яны выйгралі ў каманды ДЮСШ № 1 г.Баранавічы з лікам 42:25, у каманды СДЮШАР № 5 г.Магілёва – з лікам 35:32 і ў каманды СДЮШАР № 2 г.Наваполацка – з лікам 44:27, набраўшы шэсць ачкоў. У новым сезоне ў першым дывізіёне таксама будзе іграць і каманда СДЮШАР № 5 г.Магілёва, якая заняла другое месца.
Па выніках спаборніцтва лепшым іграком у групе “D” стаў Кірыл Рабчынскі. Ён у вароты сапернікаў за час сыграных трох матчаў закінуў 48 мячоў.
Мікалай Навумчык.