У Маларыце правялі конкурс патрыятычнай песні (фотарэпартаж)

У ГДК прайшоў першы тур рэспубліканскага фестывалю-конкурсу песні  Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту “Любоў да Айчыны захоўваючы”, які праводзіўся ў рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Сэрцам  дакраніся да подзвігу”.  Творчае спаборніцтва было прымеркавана да 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Лепшыя юныя спевакі Маларытчыны вызначаліся ў трох намінацыях.

У намінацыі  “Гэтых дзён не змоўкне слава” (песні ваеннай і героіка-патрыятычнай тэматыкі) званне лаў­рэата  першай прэміі заваявала Паліна Лямачка з песняй “Гэта проста вайна”, якая прадстаўляла раённую гімназію. Другое месца журы прысудзіла Кацярыне Швайко  за выкананне песні “Балада пра маці” (Дарапеевіцкі д/с-СШ), трэцяе – Аліне Саўчук за песню “З чаго пачынаецца Радзіма” (ГДК). У намінацыі  “Слаўся, зямлі нашай светлае імя!” (песні грамадзянскай тэматыкі, пра спорт, Беларусь) дыплом лаўрэата  першай прэміі журы прысудзіла вакальнаму трыа ў складзе Сафіі Барысюк, Варвары Захарчук і Наталлі Ляўчук за песню “Беларусь чароўная” (ГДК).  На другую прыступку пашаны ўзняўся дуэт  у складзе Аляксандры Літвінка і Таццяны Нінічук (песня “Куточак Беларусі”, Велікарыцкая СШ), на трэцюю – Вераніка Зімоха (песня “Беларусачка”, СШ №2). У намінацыі   “Песня застаецца з чалавекам” (песні лірычнай тэматыкі) званне лаўрэата  першай прэміі атрымала Валерыя Юнчык (песня “Зачем”, СШ №1).  Другое месца заняла Яўгенія Грыневіч (песня “Пульс планеты”, ГДК),  трэцяе – Кацярына Швайко (песня “За ракой непагадзь”, Дарапеевіцкі д/с-СШ).

Акрамя таго, спецыяльным прызам у намінацыі “Самы юны ўдзельнік” адзначана выступленне Ліліі Трэбік (сем гадоў, ГДК).  А вось прыз глядацкіх сімпатый атрымаў квартэт у складзе Вольгі Церашчук, Аляксандры Акачук, Антаніны Тарасюк і Ганны Зенінай з Ха­ціслаўскай СШ і дуэт у складзе Наталлі Ляўчук і  Сафіі Барысюк з ГДК.

Хутка  лаўрэаты першай прэміі ў кожнай намінацыі будуць абараняць гонар Маларытчыны на абласным туры творчага спаборніцтва.

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 16
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!