У Маларыце прайшоў рэспубліканскі семінар па інавацыйных праектах у адукацыі

Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны цяпер рэа­­лізоўваецца тры інавацыйныя праекты. Ма­ларыцкая раённая гімназія працуе над праектам “Укараненне мадэлі творчай самарэалізацыі асобы ў адукацыйнай прасторы вольнага часу event-ме­неджменту мастацка-эстэтычнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” (2017-2020), Гвозніцкі д/с-СШ – над праектам “Укараненне мадэлі фар­міравання рухальнай культуры суб’ек­таў адукацыйнай прасторы сельскай школы” (2017-2020), Лукаўская СШ – над праектам “Укараненне мадэлі фарміравання асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у працэсе вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці” (2018-2021).

Нядаўна на базе Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў рэспубліканскі семінар. Падчас яго ўстанова адукацыі зрабіла своеасаблівую справаздачу па рэалізацыі трэцяга этапу інавацыйнага праекта. У ім цяпер задзейнічаны 76 вучняў і 10 педагогаў.

Пры рэалізацыі інавацыйнага праекта асноўная ўвага скі­роўваецца на арганізацыю вольнага часу дзяцей, іх по­лі­культурнае выхаванне, вывучэнне культуры роднага краю, па­пулярызацыю  і прапаганду здаровага ладу жыцця. У полі зроку педагогаў-інаватараў – мастацкае чытанне твораў, віртуальная творчасць вучняў, адукацыйны турызм і дзейнасць гімназічнага агіттэатра. Усё гэта праводзіцца з мэтай развіцця асобы кож­нага вучня, фарміравання яго самасвядомасці, стварэння спрыяльных умоў для самарэалізацыі.

У праграме рэспубліканскага семінара прайшло некалькі розных мерапрыемстваў. Гэта, напрыклад, прэс-канферэнцыя “Бліц-інтэрв’ю”, стэндавая прэзентацыя інавацыйных студый “Еvent non-stop!”, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца педагогі Іры­на Аксянюк, Таццяна Дацык, Вольга Махнавец, Алена Ня­хаева, Алена Сезік, Ірына Сезік,  Нелі Шпетная. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства таксама было прапанавана касцюміраванае прадстаўленне “Еvent-праект “Сустракаем Масленіцу”, арганізатарам і сцэнарыстам  якога стала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце раённай гімназіі Наталля Асіпук. Падчас семінара  былі абмеркаваны і выпрацаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні event-мерапрыемстваў ва ўстанове адукацыі, праведзены метадычны практыкум удзельнікаў інавацыйнага праекта “Папярэднія вынікі заключнага этапу рэалізацыі інавацыйнага  праекта”.

Вынікі работы рэспубліканскага семінара пад­ведзены з удзелам намесніка начальніка аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Вольгі Бачай, загадчыка Маларыцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Аксаны Краўчанка, дырэктара раённай гімназіі Алены Серады.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!