На пасадзе старшыні Маларыцкага райвыканкама зацверджаны Міхаіл Бацэнко

Сёння, 18 сакавіка, адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой разгледжана пытанне аб зацвярджэнні на пасадзе старшыні Маларыцкага райвыканкама Міхаіла Бацэнко. Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс і старшыня Брэсцкага абласного Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч.

Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі  16 сакавіка ўзгадніў назначэнне Міхаіла Бацэнко старшынёй Маларыцкага райвыканкама (чытаць тут). І вось сёння разгледжанна пытанне аб яго зацвярджэнні на гэтую пасаду.

Кіраўнік вобласці  прадставіў Міхаіла Бацэнко і аргументаваў чаму менавіта яго кандытатура была прапанавана на пасаду старшыні райвыканкама. У прыватнасці Анатолій Васільевіч адзначыў, што Міхаіл Бацэнко зарэкамендаваў сябе, як кампетэнтны і адказны кіраўнік, мае вопыт работы ў райвыканкаме Брэсцкага раёна і падчас работы ў камітэце эканомікі аблвыканкама паспяхова вырашаў пастаўленыя перад ім задачы.

Падтрымаць кандыдатуру Міхаіла Бацэнко таксама прапанавалі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Васілій Юхімук і Юрый Вітрук.

Аднагалосна дэпутаты прагаласавалі за зацвярджэнне Міхаіла Бацэнко на пасадзе старшыні Маларыцкага райвыканкама.

Акрамя гэтага Анатолій Ліс абмеркаваў з грамадскасцю праблемныя пытанні, якія ёсць у Маларыцкім раёне.  

(будзе абноўлена)

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!