Рассып узнагарод маларытчан на міжнародным фестывалі

У абласным цэнтры пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта прайшоў ІІ міжнародны шматжанравы фес­тываль-конкурс творчасці “Mil­lennium”. Удзельнікі ад трох гадоў і старэйшыя  змагаліся за грашовыя прэміі, спецыяльныя прызы і званне ўладальніка Гран-пры фестывалю ў пяці намінацыях.  Сваё майстэрства юныя  творцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Узбекістана, Та­джыкістана дэ­манстравалі на фес­тывальнай пля­цоўцы ў Брэсц­кім абласным Палацы культуры.  

Вынікова,  ярка і запамінальна выступілі на гэтым творчым спаборніцтве вуч­ні Ма­ларыцкай дзіцячай школы мас­тацтваў. На “Міленіуме-ІІ” нашы юныя творцы “ўзялі” цэлы букет узнагарод. Напрыклад, з імі вярнуліся вучні інструментальнага аддзялення.  Па выніках спаборніцтва ў сваёй на-мінацыі Аксана Стасюк узнагароджана дыпло­мам лаўрэата І ступені (настаўнік Вік­­торыя Багданава,  канцэртмайстар Мар­гарыта Рэянтовіч), Маргарыта Федарук – дыпломам лаўрэата І ступені, Марк Пішчык – дыпломам лаўрэата ІІ ступені, фартэпіянны ансамбль у складзе Іліяна Нургаліева і Арсенія Галоўчыка (усе яны навучаюцца ў настаўніка Маргарыты Рэянтовіч) – дыпломам лаўрэата ІІІ ступені, Дзмітрый Зайцаў (настаўнік Ірына Пятрухіна) – дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

Не засталіся без узнагарод і вучні выяўленчага аддзялення, якія на творчае спаборніцтва прадставілі малюнкі, дзе адлюстравана прыгажосць роднага краю. Аліна Хапалюк, Таццяна Дземя-дзюк і Марына Караткевіч (настаўнік Інэса Гаўрылюк) атрымалі дыпломы лаўрэата І ступені, а вось Данііл Свіс­туноў і Ксенія Бярчук – дыпломы лаў­рэата ІІ ступені (настаўнік Жанна Крывенка).

Вучні тэатральнага аддзялення (нас­таўнік Вольга Краско) таксама вярнуліся з заслужанымі ўзнагародамі. Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджана Лізавета Патапчук,  дыпломам лаўрэата ІІ ступені – Лізавета Ціханоўская, ды­пломамі лаўрэата ІІІ ступені – Вікторыя Еўдакімава, Арсеній Крэнь і Кацярына Кавальчук, дыпломамі дыпламанта І сту­пені – Ганна Батурына і Уладзіслаў Шумілін.

Акрамя таго, настаўнікі Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў (Ірына Пят­рухіна, Вікторыя Багданава, Інэса Гаўрылюк, Вольга Краско, Жанна Крывенка і Маргарыта Рэянтовіч) адзначаны пісьмовымі падзякамі  арганізатараў мерапрыемства за асабісты ўклад у культурнае,  маральнае і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!