У Маларыце адзначылі Дзень праваслаўнай кнігі

Наш каляндар мае шмат розных святаў, знамянальных і памятных дат. Час ад часу з’яўляюцца новыя і ўваходзяць у наша жыццё. Адно з іх – Дзень праваслаўнай кнігі.

У нядзельных школах пры права­слаўных храмах Маларыцкага благачыння і бібліятэках раёна былі праведзены мерапрыемствы з нагоды Дня праваслаў­най кнігі. Яны традыцыйна прымеркаваны да даты выдання 14 сакавіка 1564 года друкарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам “Апостала”. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў – звярнуць увагу на тую карысць,   якую прыносіць права­слаў­ная кніга,  далучэн­не да сапраўдных хрыс­ціянскіх каш­тоў­насцей, якія дапама­гаюць разві­вац­ца ду­хоўна, а таксама папулярызацыя праваслаўнай лі­та­ра­туры сярод на­сель­ніцтва.

Кніга – галоўная кры­ніца культуры, мудры на­стаўнік жыцця. Зварот да праваслаўнай кнігі – гэта магчымасць пера-асэнсаваць свае ідэалы, да якіх чалавек імкнецца, каб знайсці адказы на многія актуальныя і на-дзённыя пытанні.

У фае раённай біб­ліятэкі была арга­ні­­за­вана кніжная вы­става-экспазіцыя “І вечным застанецца слова”, на якой прадстаўлены кнігі з царкоўнай біб­ліятэкі, якая дзейнічае пры храме Мікалая Цудатворцы райцэнтра, а так­сама з фондаў раён­най бібліятэкі. Прад­стаўленыя выданні знаёмяць чытачоў з гіс­то­рыяй праваслаўя, расказваюць аб праваслаўных святах, пра жыццё святых, хрысціянскае мастацтва, аб праваслаўных храмах і манастырах.

У дзіцячай бібліятэцы была праведзена гадзіна духоўнасці “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі”. У традыцыйным мерапрыемстве прыняў удзел благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта, протаіерэй Віктар Паляціла. Падчас сустрэчы размова ішла пра значэнне кніг і чытання ў жыцці кожнага чалавека,  пра ролю Бібліі, яе ўплыў на сусветную культуру. 

У чытальнай зале раённай бібліятэкі таксама адбылася сустрэча з  удзелам протаіерэя Віктара Паляціла. На мерапрыемства  “Жывое слова мудрасці духоўнай: праз кнігу да даб­рыні і свету” былі запрошаны стар­шакласнікі раённай гімназіі і СШ №1.

Сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнай. Напрыканцы мерапрыемства протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!