Завершана першынство Маларыцкага раёна па міні-футболе

Адкрытае першынство Маларыцкага раёна  па міні-футболе сярод мужчынскіх  ка­манд 2020 года завершана.

Фота з архіва «Голаса часу»

У нядзе­лю,  5 красавіка,  на базе спецыялі­заванай дзі­цяча-юнацкай школы алімпій­скага рэзерву Маларыцкага раёна сыграны гульні перадапошняга тура. Іх вынікі не ўнеслі ніякіх змен у турнірную табліцу. У ліда­рах заста­ліся тыя ж  самыя каманды першынства: “Хаціслаў” (39 набраных ачкоў), “КГСкамбінат” (33 ачкі) і “Прафліцэй СГВ” (27 ачкоў).

У пятнаццатым туры “Хаціслаў” абыграў каманду “СШ №1” (7:0), “Прафліцэй СГВ” – “Макраны” (4:1),  “Кансервавагарод­нінасу­шыльны камбінат” – “Па­гранічнікаў” (6:2), “Легіён-юні” – “Дарапеевічы” (5:2).

Улічваючы сітуацыю ў свеце і краіне, матчы апошняга 16 тура праводзіцца не будуць. Першынство не адменена, а завершана ў адпаведнасці з вынікамі пасля 15 тураў. Чэмпіёнам стала каманда «Хаціслаў». Другое месца за камандай Маларыцкага КГСК, трэцяе месца ў каманды Маларыцкага ліцэя. Узнагароджванне каманд па папярэдняй інфармацыі адбудзецца 10 красавіка. Прадстаўнікам каманд будуць уручаны камандныя і індывідуальныя ўзнагароды.

Дарэчы, вынікі апошняга туру ў любым выпадку на чацвёрку лепшых каманд турніру ўжо ніяк не паўплывалі б.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!