Феерверк узнагарод выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў (Маларыцкі раён)

У сувязі з эпідэмія­лагічнай сітуацыяй у краіне многія творчыя конкурсы, да якіх старанна рыхтаваліся вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў, пераведзены на дыстанцыйную форму. У іх лік трапіў і І рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў “Музычны феерверк” (г.Івацэвічы). Ён праводзіўся ў завочным фармаце. Арганізатарам і заснавальнікам творчага спаборніцтва стала грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячоў”, а таксама сябар гэтага аб’яднання А.А.Фядосік. Канкурсанты на суд кампетэнтнага журы дасылалі сваё відэавыступленне, якое павінна было адпавядаць пэўным крытэрыям. 

Уладальнік гран-пры рэспубліканскага конкурсу Марк Пішчык

Юныя маларыцкія музыканты на  гэтым рэспубліканскім конкурсе атрымалі высокія  ацэначныя балы. Выдатна выступіў Марк Пішчык (настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). У намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты. Фартэпіяна”  ва ўзроставай ка­тэ­горыі “5-6 гадоў” ён за­ваяваў гран-пры! Не за­сталіся без узнагарод у гэтай жа намінацыі і ін­шыя вучні Маргарыты Сяргееўны. Сафія Мі­ра­нюк (узроставая катэгорыя “9-10 га­доў”), Лізавета Піліпук (узроста-вая катэгорыя “13-14 гадоў”), Уладзіслаў Кі­рын (узроставая катэгорыя “13-14 га­доў”) узнагароджаны дыпломамі I сту­пені, Маргарыта Федарук  (уз­роставая катэгорыя “13-14 га­доў”) – дыпломам  лаўрэата II сту­пені, ансамбль у складзе Маргарыты Федарук і Лізаветы Піліпук – дыпломам лаўрэата I сту­пені, ансамбль у складзе Арсенія Галоўчыка і Іліяна Нургаліева (узроставая ка­тэгорыя “11-12 гадоў”) – дыпломам I ступені.

Вынікова выступілі на I рэс­публіканскім конкурсе выка­нальніцкіх мас­тацтваў таксама вучні Алы Ка­валевіч. Дыпломам лаўрэата II ступені ўганаравана выступленне фартэпіяннага ан­самбля ў складзе Аміны Пас­пе­лавай і Дар’і Сарачук у намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты” (узроставая катэ­горыя “11-12 гадоў”). У гэ­тай жа  намінацыі  дып­лом лаўрэата III сту­пені атрымала Аміна Пас­пелава (узроставая катэ­горыя “11-12 гадоў”).

Адзначаны ўзнага­ро­дамі на “Музычным феерверку”  і вучні Ірыны Горнік. Дып­ломы лаўрэата III ступені ў намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты. Струн­­на-смыч­ко­выя інстру­менты. Скрыпка” атрымалі Эльза Гаў­рылюк (уз­роставая ка­­тэгорыя “9-10 гадоў”) і Варвара Захарчук (уз­роставая катэ­горыя “13-14 га­доў”).

Акрамя таго, Дзмітрый Кле­ба­новіч (Чарнянскі філіял) за выступленне ў намінацыі “Інстру­ментальны жанр. Народныя ін­стру­­менты. Баян” (узроставая катэ­горыя “9-10 гадоў”) адзначаны дыпломам I ступені (настаўнік Раіса Астапук), а Сафія Дзямчук (Хаціслаўскі філіял) – дыпломам II ступені (настаўнік Таццяна Піш­­чык).

Прыемна адначыць і той факт, што разам са сваімі вучнямі ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел і настаўнікі дзіцячай шко­лы мастацтваў. Выступленне ан­самбля “Элегія” (намінацыя “Інструментальны жанр. Змешаны ансамбль”, узроставая катэгорыя “Старэйшыя за 25 гадоў”) у складзе Ірыны Горнік, Алы Кава­левіч (кіраўнік калектыва), Наталлі Лашак і Анжэлы Жуклінай журы ўзнагародзіла дыпломам лаўрэата I ступені.

Усе настаўнікі, якія пад­рых­тавалі пераможцаў, адзна­чаны дыпломамі журы І рэс­пуб­лікан­скага конкурсу выканальніцкіх мас­тацтваў “Музычны феерверк”.

Віншуем з заслужанымі ўзна­гародамі!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!