Застаўся ў родных мясцінах

Адвучыўшыся пасля школы ў дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці, Валерый Бягеза вырашыў, што нікуды са сваіх родных мясцін не паедзе, застанецца працаваць у мясцовай гаспадарцы механізатарам. У СВК “Арэхава” маладому хлопцу былі толькі рады. Вось ужо амаль чатыры гады працуе ён на трактары, старанна выконвае любую давераную яму работу. І за тэхнікай сваёй сочыць пільна, бо ведае: тое, што не дагледзеў сёння, забярэ ўдвая больш сіл і сродкаў заўтра.
У дзень, калі мы прыехалі ў гаспадарку, Валерый якраз завяршыў рамонт свайго трактара і быў гатовы выконваць новыя заданні, да якіх малады працавіты механізатар не ўмее адносіцца абы-як.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: механізатар СВК “Арэхава” Валерый Бягеза.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!