В Малорите налажено производство защитных масок

COVID-19  унёс свае карэктывы ў жыццё. Многія айчынныя вытворцы адзення хутка адрэагавалі на сітуацыю з каронавірусам у краіне і часова поўнасцю перапрафіліравалі сваю вытворчасць – змянілі  асартымент выпускаемай прадукцыі. У іх ліку і ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Дзіона”  грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, што знаходзіцца ў Маларыце.

– Маскі шматразовага вы­карыстання для твару на гум­цы мы шыем ужо з 9 кра­савіка, – гаворыць дырэктар прадпрыемства Артур Ярмоліч. – Спа­чат­ку выконвалі заказ для Ма­ларыцкага райспа­жыў­та­варыства. Для рознічнага гандлю пашылі і накіравалі мясцоваму заказчыку ўжо паўтары тысячы масак двух­слойных з бязевай тканіны чорнага і белага колеру.

Па словах Артура Эдві­на­­віча, цяпер “Дзіона” вы­кон­­вае чарговы заказ: шые чатырохслойныя маскі шмат­разовага выкарыстання белага колеру са спанбонду. У швей­ным цэху працуе 27 швачак. Прад­­прыемства за рабочы дзень выпускае амаль сем ты­сяч  ма­сак.

– Прадукцыя, якую мы асвоілі ў су­вязі з эпідэміялагічнай сі­­туацыяй у краіне, сёння запатрабавана на ўнутраным рынку, – кажа Артур Яр­моліч. – За красавік пла­нуем пашыць на заказ 80 ты­сяч масак, а за май – яш­­чэ прыкладна 120 тысяч. Тавар, які мае сертыфікат ад­паведнасці Еўразійскага эка­намічнага саюза, на складзе не за­лежваецца. Ця­пер сродкі індывідуальнай аховы орга­наў дыхання карыстаюцца по­пы­там.

– А як асноўныя зака­зы прад­прыемства?

– Ад часовай перап­рафі­лі­зацыі мы нічога не губляем, – га­ворыць ды­рэктар. – Гато­вую прадукцыю заказчыку (спецадзенне, ваенную фор­му) – а гэта Міністэрства аба­роны Рэс­публікі Беларусь –  мы паставім у адпаведнасці  з тэр­мінамі, указанымі ў за­клю­чаных дагаворах.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 38
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!