Фінансавая падтрымка для рэалізацыі бізнес-праекта Наталлі Асіпук (Маларыцкі раён)

У Брэсцкай вобласці працягваецца рэалізацыя са­цыяльнага праекта “Падтрымка жанчын у фермерстве, агратурызме і рамесніцтве”. Ён быў ініцыіраваны грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы” ў партнёрстве з Брэсцкім аблвыканкамам пры фінансавай падтрымцы дабрачыннага фонду “The Coca-Cola Foundation”. Лепшыя праекты нядаўна атрымалі фінансавую падтрымку. У іх ліку – і бізнес-праект маларытчанкі Наталлі Асіпук.

— Ідэя заняцца ўласным біз­не­сам у мяне ўзнікла яшчэ не­каль­кі гадоў таму, – гаворыць Наталля Андрэеўна. — Аднак па розных прычынах яе даводзілася адкладваць на некаторы час. У мінулым годзе выпадкова даведалася, што “The Coca-Cola Foundation” арганізоўвае бясплатныя навучальныя семі­нары. Я вырашыла накіраваць заяўку для ўдзелу ў конкурсе. Нечакана для сябе ўвайшла ў лік пераможцаў. Штуршком для таго, каб за­няц­ца бізнесам, стала жаданне захаваць сямейныя традыцыі. Мая мама — Надзея Сцяпанаўна Хоміч, жыхарка в.Збураж – колькі сябе памятаю, пячэ смачны духмяны грэчневы хлеб. Ля яе гэтаму майстэрству навучылася і я. “Бабка” ў мяне таксама ат­рымліваецца апетытнай.

Бізнес-план Наталлі Асіпук пра­дугледжвае выпяканне грэчневага хлеба па ўласных рэцэптах і рэ­цэптах маці. Для гэтых мэт ўжо набыта  электрычная духавая шафа.

— Наталля Андрэеўна, што плануеце зрабіць у рамках  рэа­лі­зацыі свайго бізнес-праекта?

— Рэалізацыя праекта разлі­чана на некалькі гадоў. Планую паступовае пашырэнне асар­ты­менту. Пакуль выпякаю два найменні грэчневага хлеба для родных, сяброў, знаёмых, калег вагой па 1100-1300 грамаў. Біз­нес-планам, напрыклад, пра­дугледжваецца выпяканне хлебабулачных вырабаў з роз­ных гатункаў мукі, а таксама кара­ваяў – для  сямейных ура­чыстасцяў. Калі справа на­ла­дзіцца, магчыма, узнікне патрэба ў адкрыцці перасоўнага міні-магазіна, напрыклад, для жыхароў аддаленых населеных пунктаў раёна. У перспектыве, зноў-такі, калі ўсё пойдзе так, як спланавана, магчыма ад­крыц­цё міні-кафэ. Аднак усе да­лейшыя віды дзейнасці пла­нуецца ажыццяўляць зыходзячы з атрыманага прыбытку.

Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  •  
  • 30
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!