Выпускных баляў не будзе. Адменены таксама ў школах і ўрачыстыя лінейкі (Маларыцкі раён)

Завяршаецца навучальны год. Эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне паў­плывала на тое, што сёлета ва ўстановах адукацыі раёна вы­пуск­ных баляў не будзе. Апошнія званкі пра­зві­няць ва ўстановах адукацыі Ма­ларытчыны ў вызначаны тэрмін – у суботу, 30 мая. 

Яшчэ на мінулым тыдні планавалася, што ўрачыстыя лінейкі адбудуцца толькі для вы­пускнікоў 9 і 11 класаў без удзелу ас­татніх вучняў і мерапрыемствы пройдуць на школьных дварах ус­таноў адукацыі. Але ўсё ж такі прынята рашэнне, замацаванае загадам аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама, іх правесці па класах асобна без запрашэння старонніх асоб. 

3 1 па 9 чэрвеня ва ўстановах аду­кацыі  пройдуць выпускныя экза­мены на II і III ступенях на­ву­чання. Выпускнікі адзінаццатых класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены: па рускай або беларускай мове (па выбары, пераказ) і матэматыцы (пісьмова). Акрамя таго, ім трэба будзе здаць вусныя экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць тры экзамены: беларускую і рускую мовы (дык­тоўкі) і матэматыку (пісьмова).

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!