У Маларыцкім раёне ў першыя класы школ пойдзе звыш 360 детак. Прыём дакументаў з 12 чэрвеня

Завяршаецца чарговы навучальны год. Пасля выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі пачнецца прыём дакументаў на залічэнне вучняў у першыя класы. Пра асаблівасці сёлетняй арганізацыі прыёму ў першыя класы карэспандэнт газеты гутарыць з начальнікам аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Лаўрэенка.

– Таццяна Міхайлаўна, у якім узросце дзіця можа паступіць у першы клас?

– У адпаведнасці з  пунктамі 1, 2 артыкула 159 і артыкула 270 Кодэкса Рэспублікі Бе­ларусь аб адукацыі ў першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага на­вучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жа­дан­ні аднаго з законных прад­стаўнікоў дзіцяці да­пускаецца прыём у першы клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня ад­паведнага навучальнага года.

–Якія дакументы неабходныя пры паступленні дзіцяці ў пер­шы клас?

– Для прыёму дзяцей у пер­шы клас законныя прад­стаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня  (пры наяўнасці свабодных месцаў – да 28 жніў­ня) падаюць наступныя дакументы: заяву на імя кі­раў­ніка ўстановы адукацыі, медыцынскую даведку аб ста­не здароўя і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Прыём дакументаў будзе ажы­ццяў­ляцца з панядзелка па пятніцу як у першай (08.00-13.00), так і ў другой (15.00-20.00) палове дня, а таксама і ў су­боту. Графік прыёму будзе распрацоўвацца з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі (гарадская ці сельская мяс­цо­васць, колькасць класаў, якая адкрываецца, колькасць дзя­цей, якія пражываюць у мікрараёне, інтэнсіўнасць па­дачы дакументаў і інш.).

У першую чаргу ў першыя кла­сы будуць прымацца дзе­ці, якія пражываюць у мік­рараёне той ці іншай ус­та­новы адукацыі. Прыём заяў ад бацькоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня будзе ажыццяўляцца ў дні прыёму грамадзян і рэгістравацца ў спецыяльна адведзенай для гэтых мэт кнізе рэгістрацыі заяў. Прыём дакументаў ад бацькоў дзяцей для залічэння ў першы клас на свабодныя месцы будзе адбывацца ў парадку чаргі падачы заяў з 17 па 28 жніўня. У тым выпадку, калі  заява напісана да 12 чэрвеня бацькамі, дзіця якіх не пражывае ў мікрараёне ўстановы адукацыі, то яна  рэгіструецца як зварот гра­мадзяніна, на які даецца адказ у адпаведнасці з За­конам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юры­дычных асоб”.

У 2020/2021 навучальным годзе, па папярэдніх да­дзе­ных, на Маларытчыне будзе 367 першакласнікаў (25 кла­саў-камплектаў), з іх 250 – у райцэнтры (у раённай гім­назіі – 116 (4 класы), у СШ № 1 – 86 (3 класы),  у СШ №2  – 48 (2 класы)). Сярод сельскіх школ найбольш пер­шакласнікаў чакаецца ў Ха­ціслаўскай СШ (20 чалавек), у Лукаўскай СШ (12), Олтушскай СШ і Дарапеевіцкім д/с-СШ (па 11). Усяго па два пер­ша­клас­нікі сядзе за парты ў Арэхаўскай СШ, Ланской СШ і Пажэжынскай БШ. Для параўнання, у 2019/2020 на­вучальным годзе ў 25 класах-камплектах раёна навучаецца 302 чалавекі, з іх 205 – у гарадскіх установах адукацыі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!